Крэды́т ’продаж тавараў з адтэрмінаванай платай’ (ТСБМ, Яруш.). Запазычана праз рускую мову (кредит) з ням. Kredit (у рускай мове ў XVIII ст.). Але ст.-бел. кредиторъ ранейшае (Булыка, Запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Вяртанне адкуль-н. назад, на ранейшае месца.

З. на радзіму.

Па звароце ў Мінск.

2. Заклік, выступленне, звернутае да каго-н.

З. дэпутатаў да народа.

3. У граматыцы: група слоў, якія ўтвараюць пэўнае адзінства, слоўны выраз.

Дзеепрыслоўны з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спружы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. і (рэдка) зак.

1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вяртацца (вярнуцца) ў ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску.

Кладка спружыніць пад нагамі.

2. перан., што. Напружваць, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім (разм.).

С. мускулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да чарка; невялікая чарка. Маленькімі глыточкамі, смакуючы, Пільц выпіў сваю чарачку, асцярожна паставіў яе на ранейшае месца. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гала́нтны, ‑ая, ‑ае.

Ветлівы, ласкавы, далікатны. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк. [Афіцэр] прыціснуў левую руку да грудзей, схіліў галаву ў галантным паклоне. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лэб ’лоб’ (іўеў., Сцяшк.; шальч., швянч., трак., воран., шчуч., валож., Сл. ПЗБ) — польскі рэфлекс (‑e‑) к прасл. lъbъ (Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10). Бел.-польск. ізасема (параўн. польск. паўн.-усх. łeb ’лоб’). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 204), ранейшае ст.-бел. лъбъ, лобъ набыло ў XVI ст. польскую фанетычную абалонку. Да лоб (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; зак.

1. Узняцца на барацьбу з кім-, чым-н., супраць каго-, чаго-н., узняць паўстанне.

Народ паўстаў супраць царызму.

2. супраць чаго. Не згаджаючыся, пярэчачы, выступіць супраць чаго-н. (высок.).

П. супраць несправядлівасці.

3. перан. Узнікнуць у памяці, ва ўяўленні.

У думках паўстала ўсё ранейшае жыццё.

4. З’явіцца перад вачамі, паказацца.

Перад намі паўстала цікавая карціна.

|| незак. паўстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.

Аднавілася народная гаспадарка.

Аднавілася здароўе.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.

Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.

3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.

А. на працы.

А. ў правах.

4. Пачацца зноў пасля перапынку.

Заняткі ў школе аднавіліся.

|| незак. аднаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак.

1. што. Вярнуць да ранейшага нармальнага стану.

А. краіну.

А. здароўе.

2. перан., каго-што. Нанава ўзнавіць, прыпомніць.

А. у памяці.

3. каго. Вярнуць каму-н. ранейшае прававое ці службовае становішча.

А. у правах каго-н.

4. што. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны.

А. дружбу.

|| незак. аднаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аднаўле́нне, -я, н.

|| прым. аднаўле́нчы, -ая, -ае (да 1 знач.).

А. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяняць — змяніць і стан паводле знач. дзеясл. змяняцца — змяніцца. Змяненне грамадскіх адносін. Змяненне спадчыннасці.

2. Папраўка, пераробка, унесеная ў што‑н., якая мяняе што‑н. ранейшае. Змяненні ў правапісе. Унесці дадаткі і змяненні ў праект пастановы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)