ране́йшае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. ране́йшае
Р. ране́йшага
Д. ране́йшаму
В. ране́йшае
Т. ране́йшым
М. ране́йшым

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ране́йшае сущ. пре́жнее

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ране́йшы

прыметнік, якасны, вышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ране́йшы ране́йшая ране́йшае ране́йшыя
Р. ране́йшага ране́йшай
ране́йшае
ране́йшага ране́йшых
Д. ране́йшаму ране́йшай ране́йшаму ране́йшым
В. ране́йшы (неадуш.)
ране́йшага (адуш.)
ране́йшую ране́йшае ране́йшыя (неадуш.)
ране́йшых (адуш.)
Т. ране́йшым ране́йшай
ране́йшаю
ране́йшым ране́йшымі
М. ране́йшым ране́йшай ране́йшым ране́йшых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наза́д, прысл.

1. У адваротным напрамку.

Азірнуцца н.

2. На ранейшае месца, у ранейшае становішча.

Аднясі вядро н. у хату.

Браць (узяць) слова назад — адмаўляцца (адмовіцца) ад сказанага, абяцанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

былы́, -а́я, -о́е.

1. Мінулы, прошлы.

Былыя падзеі.

Успамінаць былыя часы.

2. Які страціў ранейшае становішча, прызначэнне.

Б. студэнт.

Былая слава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́лішча, -а, н. мн. -ы, -аў.

1. Месца, занятае будынкамі, садам, агародам; сядзіба.

Ранейшае а.

2. Прытулак; месца жыхарства.

Не мець сталага а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

reinstate

[,ri:ɪnˈsteɪt]

v.t.

вярта́ць на ране́йшае стано́вішча

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

змяне́нне, -я, н.

1. гл. змяніцца, змяніць.

2. мн. -і, -яў. Папраўка, пераробка, якая мяняе што-н. ранейшае.

Змяненні ў правапісе.

Карэнныя змяненні ў жыцці грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пре́жнее сущ. ране́йшае, -шага ср.; (былое) было́е, -ло́га ср.; (минувшее) міну́лае, -лага ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЛЬХА́ЛА, вальгала,

валгала, у скандынаўскай міфалогіі нябесны палац Одзіна, куды трапляюць храбрыя воіны, якія загінулі ў бітве. У вальхале яны балююць і працягваюць ранейшае гераічнае жыццё. Асвятлялі вальхалу бліскучыя мячы.

т. 3, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)