ВАЛЬХА́ЛА,
вальгала, валгала, у скандынаўскай міфалогіі нябесны палац Одзіна, куды трапляюць храбрыя воіны, якія загінулі ў бітве. У вальхале яны балююць і працягваюць ранейшае гераічнае жыццё. Асвятлялі вальхалу бліскучыя мячы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)