дзярба́чыць

разрыхляць бараной зямлю (што-небудзь і без прамога дапаўнення); аб'ядаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзярба́чу дзярба́чым
2-я ас. дзярба́чыш дзярба́чыце
3-я ас. дзярба́чыць дзярба́чаць
Прошлы час
м. дзярба́чыў дзярба́чылі
ж. дзярба́чыла
н. дзярба́чыла
Загадны лад
2-я ас. дзярба́ч дзярба́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзярба́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

баранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.

1. Разрыхляць глебу бараной.

2. Пакідаць баразну, след на чым-н. (разм.).

Жэрдка баранавала зямлю.

|| зак. узбаранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны, забаранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны і пабаранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. баранава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; незак., што.

1. Ачышчаць ад шалупін, якой-н. абалонкі; лузаць.

Л. гарох.

2. Разрыхляць глебу пасля ўборкі ўраджаю (спец.).

Л. іржышча.

|| зак. аблу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны (да 1 знач.) і узлу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны (да 2 знач.).

Аблушчыць боб.

|| наз. лушчэ́нне, -я, н.

|| прым. лушчы́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пакні́саць, пакны́саць, пакнойсаць, пакнэйсаць ’зрыць; экспр. ’пабоўтаць пераборліва лыжкай яду’ (Сл. ПЗБ, гродз., воран.). Балтызм. Параўн. літ. knisti ’раскопваць, разрыхляць зямлю (звычайна пра свінню)’, ітэратыў knäisoti, knistóti ’тс’ (гл. Лаўчутэ, Балтызмы, 46; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лу́шчыць, лушчу, лушчыш, лушчыць, незак., што.

1. Ачышчаць ад шалупін, якой‑н. абалонкі. Лушчыць гарох. □ [У вёсцы], пэўна, ужо капаюць бульбу, лушчаць фасолю, зносяць з агародаў гарбузы. Сачанка.

2. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці (гарбузікі, сланечнік і пад.); лузаць. [Кравец] лёг на печ і ўвесь вечар то курыў, то лушчыў гарбузікі. Чорны.

3. Спец. Разрыхляць верхні слой глебы лушчыльнікам. Лушчыць іржышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

1. Разрыхляць бараной зямлю. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак. // Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. Яшчэ зусім нядаўна Коля працаваў на гэтых палетках: выбіраў і ссыпаў у капцы бульбу, а пасля і жыта баранаваў. Якімовіч.

2. Разм. Пакідаць баразну, след (пра што‑н., што можа драпаць). Жэрдка баранавала зямлю. □ Антось Байбак нават пайшоў у скокі і баранаваў пясок на вуліцы старымі ботамі. Колас.

•••

Баранаваць нагамі — валачыць ногі (пра п’янага).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць і скарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што і без дап.

1. Разрыхляць бараной зямлю. Вадзіць каня на начлег я пачаў з год васьмі, скародзіць і араць, — калі яшчэ не ставала сілы ўскласці плуг на калёсы. Русецкі. // Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. — Тады запрагайце, хлопцы, коней і гайда ячмень скародзіць! — распарадзілася Нінка. Сяркоў.

2. Пакідаць баразну, след. [Янук] скародзіў .. [нагамі] снег, упіраючыся ў кожны выступ зямлі. Лупсякоў. / у перан. ужыв. Зноў завялі сець, зноў пачалі скародзіць мора. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарадзі́цьразрыхляць бараной зямлю’, ‘пакідаць баразну, след’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Янк. 1, Растарг., Юрч.), скаро́дзіць ‘тс’ (Шымк. Собр., Ласт., Шат., Гарэц., Варл., Сцяшк., Байк. і Некр.), скородэ́тэ ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́дити, рус. зах. і паўд. скороди́ть, польск. skródlić ‘тс’. Звязана чаргаваннем з рус. царк. оскорд ‘вялікая сякера’, ст.-слав. оскръдъ ‘матыка’. Прасл. *skorditi. Паралелі ў літ. skardýti ‘разрываць (зямлю), здрабняць’, лат. skā̀rdit ‘таўчы, здрабняць, крышыць’, літ. sker̃sti ‘калоць (свіней)’, лат. škḕrst ‘расколваць, разразаць (аб тушы)’, ст.-прус. skurdis ‘кірка, матыка’, ст.-англ. sceort ‘кароткі’, англ. short ‘тс’, с.-в.-ням. scherze ‘абрэзак, скіба’. Балтаславянскі корань *skerd‑ (*skird‑ літ.), *skurd‑ > *skord (Фрэнкель, 802; Махэк₂, 421), далей да і.-е. *sker‑ ‘рэзаць’ з ‑d‑расшыральнікам, гл. Мяркулава, Этимология–1973, 55. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 652; ЕСУМ, 5, 282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́хля ’неахайны’ (Нас.), ’чалавек, неакуратны наогул і ў быце’ (шкл., КЭС), ’неахайны, брудны’ (маладз., КЭС; Мат. Маг.), ’вялы, неахайны’ (Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’неахайная гультаяватая жанчына’ (Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.), ’неахайная, нязграбная і дзікаватая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.), рахле́й ’вельмі неахайны і нязграбны чалавек’ (там жа), ро́хля, ро́хліна, ро́хлішча ’неахайная асоба’, ро́хліцца ’рабіць неакуратна’, ро́хленне ’неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ), ро́хля ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (ТС), ’празмерна тоўстая разлезлая баба’ (слонім., Жыв. НС), рахэ́ля ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. ро́хля ’разява’, ’тупіца’; ’неахайны чалавек’, калуж. ’гультаяватая і тоўстая жанчына’, балг. ро́хла ’кабета або жанчына з непрычэсанымі валасамі’. Звычайна звязваюць з роднаснымі лексемамі ры́хлы, ру́шыць (Праабражэнскі, 2, 218); апошняе (ру́шыць) лічаць ітэратывам ад незафіксаванага ў слав. мовах *rusti ’рыць’, ад асновы якога *rou̯s‑ утварыўся дзеепрыметнік *ruxlъ, *ruxlʼa > польск. дыял. ruchla ’свіння’ (Фурлан у Бязлай, 3, 209), параўн. літ. raũsti, ràust ’рыць, капаць’, лат. rušinātразрыхляць’, ’перамешваць жар’, чэш. ruchati ’араць’ (Махэк₂, 525). З семай ’свіння’ звязана этымалогія Якабсона (IJSLP, 1, 268): ро́хля < ро́ха ’свіння’, ро́хкать ’рохкаць’ (Фасмер, 3, 508). Мацэнаўэр (LF, 17, 199) параўноўвае лексему з славен. ráhel ’рыхлы’, ’кволы’. Аднак можна сумнявацца наконт адпаведнасці вакалізма ra‑ і *ry. Сной₂ (599) выводзіць яго з дзеепрыметніка *raxlъ < *ra̋sti ’рыць, грэбці, штурхаць’ > славен. rášiti ’тс’, макед. рошка ’рыцца, корпацца, кешкацца’, балг. ро́хав, рохкав ’рыхлы, мяккі, пяшчотны’, ре́ша ’часаць, прычэсваць’. Гл. таксама Бярнар (Бълг. изсл., 248–249), які выводзіць балг. ро́хла з ро́хав, ро́хлест ’непрычасаны, ускудлачаны’, што звязаны чаргаваннем з ре́хав ’калматы, рыхлы’, апошняе да ря́дък ’рэдкі’. Неславянскае паходжанне прапануе Масковіч (Зб. Талстому, 355), ад яўрэйскага ўласнага імя Rokhl/Rukhl.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)