разжа́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разжаліць.

2. у знач. прым. Які паддаўся жалю, чуллівасці; расчулены. Разжалены бацька пашкадаваў сына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расквялі́ць, росквелі́ть ’раздражняць (рану)’, таксама з далейшым фанетычным развіццём кв‑цв‑: расцвялі́ць, расцве́ліць, расцвілі́ць, росцвілі́ць ’тс’ (мазыр., лельч., лях., петрык., валож., стол., ЛА, 3). Параўн. рус. расквели́ть — ’давесці дзіця да плачу’. Да квяліць, цвяліць (гл.), але прыведзеныя тут значэнні ’дражніць, крыўдзіць’ з’яўляюцца, як падаецца, другаснымі. Сюды ж раскве́ліцьразжаліць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сірата́, -ы́, ДМ -раце́, Т -о́й (-о́ю), мн. сіро́ты і (з ліч. 2, 3, 4) сіраты́, -ро́т, м. і ж.

Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або абодвух бацькоў.

Дзе ж сіраце бацьку ўзяць? Круглая с. (без маці і бацькі).

Казанская сірата — пра таго, хто прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго-н.

|| памянш.-ласк. сіро́тка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -тцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -так і сіраці́нка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -нцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -нак.

|| прым. сіро́чы, -ая, -ае і сіро́цкі, -ая, -ае.

Сірочую галоўку дожджык мые.

Зіма сёлета сіроцкая — без моцных маразоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выдзялення слёз. Слёзныя залозы. Слёзны канал.

2. Які мае адносіны да слёз. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў. Гартны. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы заслаў слёзны туман? Кірэенка.

3. Напоўнены слязамі. Апейка перахапіў слёзны позірк дзяўчыны. Мележ.

4. Які імкнецца разжаліць, расчуліць каго‑н., жаласны. Слёзная просьба. □ Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

5. Набыты цяжкай працай; няшчасны. Каролек не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія .. слёзныя капейкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сірата́, ы́, ДМ ‑раце́; мн. сіро́ты (з ліч. 2, 3, 4 сіраты́), ‑ро́т; м. і ж.

Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або без абодвух бацькоў. [Вучні:] — Сірата ён [Пеця]. Няма ні бацькі, ні маткі. Ракітны. [Казік] застаўся сіратою ад чатырох год. Чарнышэвіч. [Хлопцы:] — Ён Зосін, а прозвішча іхняе Малец. У яго толькі маці, ён сірата. Брыль. Рос я круглым сіратою. Колас. Сямі гадоў асталася Настулька круглаю сіратою. Цётка. // Чалавек без родных, блізкіх; адзінокі чалавек. [Юзік:] — Жанчыны нашы сіротамі застануцца. Хто цяпер цябе тут заменіць? Крапіва. Крыху адышоўшыся, ціха [стары Казімір] дадаў: — Але не забудзь і таго, што ты мой сапраўдны сын і што без цябе я застануся сіратою... Пестрак. / у паэт. ужыв. Спее адзінокі Колас сіратой. Колас.

•••

Казанская сірата — пра чалавека, які прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго‑н. [Мікола:] — Яму [Васілю] далягляды адкрываюць, а ён прыкідваецца казанскай сіратой. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)