разжа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Выклікаць у каго-н. пачуццё жалю.

|| незак. разжа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разжа́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разжа́лю разжа́лім
2-я ас. разжа́ліш разжа́ліце
3-я ас. разжа́ліць разжа́ляць
Прошлы час
м. разжа́ліў разжа́лілі
ж. разжа́ліла
н. разжа́ліла
Загадны лад
2-я ас. разжа́ль разжа́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час разжа́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разжа́ліць сов. разжа́лобить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжа́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё жалю. В. Быкаў піша аб смерці сурова і строга, не імкнецца разжаліць, давесці да слёз чытача. Дзюбайла. Рыбака .. мала цікавіла і мала прапала — і яе жалобна-жаласлівы тон і тое, што яна адна. Ён ужо ведаў гэты вяскова-жаночы звычай — разжаліць яго было цяжка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разжа́ліць, разжало́біць разм. Mtleid erwcken (каго-н. in D); rühren vt, erwichen vt (расчуліць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разго́рніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што (разм.).

Выклікаць жаль у каго-н.; разжаліць.

Р. бацькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разжа́лобить сов., разг. разжа́ліць, расчу́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разжаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́рніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Выклікаць жаль у каго‑н.; разжаліць. Спыніўся [Амеля] каля самых дзвярэй: не ведаў, як пачаць гаворку, увайшоўшы. Каб разгорніць як .. [Марылю], разжаліць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слё́зны, -ая, -ае.

1. гл. сляза.

2. Які мае намер расчуліць, разжаліць каго-н.

Слёзнае пісьмо.

Слёзна (прысл.) прасіць.

3. перан. Набыты цяжкай працай.

Слёзныя капейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)