Жагна́ць ’благаслаўляць’ (ТСБМ). Польск. żegnać, чэш. žehnati, славац. žehnať, в.-луж. žohnować, н.-луж. žognowaś, славен. žę́gnati, харв. žegnati ’благаслаўляць’ (Скок) (і ў розных мовах развітыя адсюль значэнні ’развітвацца’, ’дзякаваць’, ’выказваць жаданне’). Ст.-бел. жекгнати, жегнати ’тс’ з канца XV ст. (Булыка, Запазыч., 113–114). З польск. (зафіксавана ў канцы XIV ст. у значэнні ’чараваць’, з XV ст. ’благаслаўляць’; Рэчак), дзе (магчыма, праз чэш.) з ням. segnen (Брукнер, 664), дзе з ц.-лац. signare ’адзначаюць крыжам’ ад лац. signum ’знак’, ц.-лац. ’знак крыжа’ (Дудэн, 633). Літ. žegnóti (s) < польск. ці бел. (Фрэнкель, 1295).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Навяжоны, навежоны ’дзіўны, дзівакаваты’ (ТС), параўн. укр. навішений ’вар’ят’. Відаць, ад дзеяслова навяжаць ’наведваць’ (Нас.), параўн. палес. навыжʼаты ’развітвацца з нябожчыкам’ (драгіч., Клім.), якое, як відаць з ілюстрацыі (Бабы пошлы noKojHUKa навыжʼаты), хутчэй мае значэнне ’наведваць’, параўн. ст.-бел. ест хоробою обложною навежоны, што суадносіцца з дзеясловам навежати ’наведваць’, адзначаным у пісьмовых помніках з XV ст., які Булыка (Лекс. запазыч., 197) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiedzać. Польск. дыял. nawiedzony ’ненармальны чалавек, які знаходзіцца пад уплывам злых духаў, знахар’ тлумачыць семантыку беларускага слова (= *чалавек, якога наведалі злыя духі, у выніку чаго ён страціў здольнасць нармальна сябе паводзіць’), аднак не дае фармальных падстаў лічыць яго непасрэдным запазычаннем, паколькі ўсходнеславянскі рэфлекс ж < *dj характэрны і для тураўскай гаворкі, параўн. на́жа (< *nadja), нужа (< *nudja) і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)