паразва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.
Разваліцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.
Абутак паразвальваўся зусім.
Паразвальваліся ў крэслах, нібы тыя паны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
развали́ться
1. развалі́цца, мног. паразва́львацца, разбуры́цца, мног. паразбу́рвацца, паразбура́цца; распа́сціся, мног. параспада́цца, раскіда́цца, мног. параскіда́цца;
стена́ развали́лась сцяна́ развалі́лася;
2. перен. развалі́цца, разбуры́цца, распа́сціся, раскіда́цца;
э́то де́ло развали́лось гэ́та спра́ва распа́лася (раскі́далася);
3. (небрежно сесть) развалі́цца, мног. паразва́львацца, рассе́сціся, мног. парассяда́цца; (небрежно лечь) развалі́цца, мног. паразва́львацца; разле́гчыся, мног. паразляга́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разва́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разваліцца.
2. Зал. да развальваць.
•••
Галава развальваецца гл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.
1. Абваліцца, разваліцца, сыплючыся; апасці.
Лісце даўно абсыпалася з дрэў.
Склеп абсыпаўся.
2. Пакрыцца мноствам чаго-н.
Начное неба абсыпалася зорамі.
|| незак. абсыпа́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разбуры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бу́рыцца; зак.
1. Разваліцца, зламацца.
Старая хата разбурылася.
2. перан. Парушыцца, разладзіцца.
Планы мае разбурыліся.
|| незак. разбу́рвацца, -аецца і разбура́цца, -а́ецца.
|| наз. разбу́рванне, -я, н. і разбурэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
развалю́ха, -і, ДМ -лю́се, мн. -і, -лю́х, ж. (разм.).
Пра што-н. старое, якое вось-вось разваліцца.
Не хата, а р.
Хопіць ездзіць на машыне-развалюсе.
|| памянш. развалю́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перагні́сці і перагні́ць, ‑гніе; зак.
Згніць зусім, поўнасцю. // Прагніўшы ў якім‑н. месцы, разваліцца на часткі. Перагнілі кроквы, і страха правалілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабуры́цца, ‑бурыцца; зак.
Разм. Разваліцца, паламацца; разбурыцца. Дома за гэтыя гады ўсё заняпала: раскрыўся хлеў, пабурылася ў хаце печ, аб’ехалі платы... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
1. Статуя, збудаванне велізарных памераў.
К.
Радоскі.
2. перан. Пра каго-, што-н. грандыёзнае па сваёй велічыні, значнасці.
К. навукі.
◊
Калос на гліняных нагах — пра што-н. з выгляду велічнае, але слабае, гатовае разваліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распа́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́цца; распа́ўся, -па́лася; зак.
1. Раскласціся на састаўныя часткі; разваліцца.
Малекула распалася на атамы.
2. перан. Раздзяліўшыся на часткі, перастаць існаваць.
Аб’яднанне распалася.
|| незак. распада́цца, -а́ецца.
|| наз. распадзе́нне, -я, н. і распа́д, -у, М -дзе, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)