пабуры́цца, ‑бурыцца; зак.

Разм. Разваліцца, паламацца; разбурыцца. Дома за гэтыя гады ўсё заняпала: раскрыўся хлеў, пабурылася ў хаце печ, аб’ехалі платы... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)