живоко́сть ж., бот. рагу́лькі, -лек, ед. рагу́лька, -кі ж.;
живоко́сть садо́вая рагу́лькі садо́выя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Старажня́ ‘рыбалоўная снасць (рагулька з шнурам)’ (маг., Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1972, 4, 56), сторо́жня ‘стаўная вуда на шчупакоў’ (ТС, Нар. Гом.). Да старажыць ‘пільнаваць’, параўн. сто́рож ‘стаўная вуда на шчупакоў; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці злоўленай рыбы’ (ТС). Гл. стораж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́старажня, посторожэнь, постаражань ’вуда, наматаная на рагульку (вулачку)’ (карэліц., Янк.1: віц., гом., маг., Браім, Рыбалоўства; саліг., Нар. словатв.), ’таўсцейшая за вуду снасць для лоўлі шчупакоў’ (лях., Сл. ПЗБ; ТС), параўн. польск. postroga, nastroga ’прылада, насадачная на вуду’. Утворана ад старажыл (гл.) пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. *‑en‑ /‑ьn‑. Магчыма, існавала прамежкавая форма *po‑storgi̯b > *постараж, параўн. старожка ’вуда-рагулька’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сардэ́чнік ’расліна Leonurus cardiaca L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’майнік Majanthenum’ (Інстр. 2), ’фіялка духмяная Viola odorata L.’, ’скочкі Sempervivum tectorum L.’, ’кураслеп Anemone nemorosa L.’, ’фіялка палявая Viola arvensis Murr.’, ’чысцяк веснавы Ramunculus Ficaria L.’, ’рагулька палявая Consolida arvensis Opitz’ (Бейл.), ’лекавая расліна’ (Сцяшк.). Ад сардэ́чны, сэрца (гл.), таму што гэтыя расліны ўжываюцца ў народнай медыцыне пры хваробах сэрца (гл., напрыклад, Махэк₂, 572). Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. серде́чник ’палявая гарчыца Cardamine pratensis L.’, чэш. srdečník ’розныя расліны, якія ужываюцца пры хваробах сэрца’, серб.-харв. ср̏дачица ’род раслін Leonurus’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рага́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Прыстасаванне для перагароджвання доступу куды‑н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых калоў, прымацаваных да доўгага бруса. [Людзі] усхапіліся з зямлі, падмялі пад сябе вартавых, .. раскідалі калючыя рагаткі і ў адзін момант зніклі ў густым хмызняку. Лынькоў. // перан.; звычайна мн. (рага́ткі, ‑так). Перашкода, замінка. Рагаткі царскай цэнзуры. Бюракратычныя рагаткі.
2. Рагулька з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання. Страляць з рагаткі. □ У .. [Кастуся] рагатка ёсць, зручная такая, з жоўтай гумы... Рылько.
3. Палка з развілінай для падтрымання якіх‑н. прадметаў. Падбеглі [мужчыны] бліжэй, убачылі .. кацёл, падвешаны на дзвюх нізкіх рагатках. Кулакоўскі.
4. Уст. Жалезны нашыйнік з доўгімі вастрыямі ўнутры, які надзявалі на шыю каму‑н. як пакаранне за правіннасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жывако́ст ’расліна Symphytum L.’ (БелСЭ), жывако́снік (Кіс.). Рус. жи́вокость (з 1790 г.) ’расліна Delphinium L.’, дыял. жи́воко́сть, жи́воко́с, живоко́ст — назва шэрагу раслін, у тым ліку Symphytum officinale L., Polygonum hydropiper L., Cynoglossum officinale L., Thalictrum minus L., Spiraea ulmaria L., Chelidonium majus L.’, укр. живокі́ст(ь) ’symphytum L.’, польск. żywokost ’Symphytum L.’ Калі сучасны від слова не вынік народнай этымалогіі, можна тлумачыць жывакост як назву паводле лячэбных уласцівасцей расліны. Чэш. назва Symphytum — kostival, valikost тлумачылася яшчэ ў чэш. лекарскай кнізе Я. Чэрнага (1517) тым, што расліна «зламаныя косці зацвярджае», «раны зацягвае, закатвае (svaluje, zavaluje)». Махэк (Jména rostl., 191–192) замест сувязі з val‑ прапануе пераход val‑ < bal‑ (ovati, balii) ’лячыць’. З чэш. kostival, польск. kosztywał, славац. kostiviar — вынік імкнення да разумення другой часткі слова. Тады ў жывакост першая частка звязана з жывіць ’гоіць’, а другая, як і ў чэш. назве, — з *kostь: *živi‑kostь. Можна адзначыць, што і рус. живокость — назва лекавай расліны (рагулька). Польск. żywokost (з XV ст.). Лось (Сложные слова в польском языке. СПб, 1901, 104–105) не тлумачыў семантыку польск. слова, лічыў першую частку адпрыметнікавай, а не аддзеяслоўнай. Не выключана, што бел. (як і ўкр.) словы з польск., дзе калька з чэш. valikost, а рус. < бел., укр. Чэш. паходжанне тлумачыла б цвёрдасць канчатковага зычнага. Параўн. жывіцельнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)