Рагаві́ла (рагави́ло) ’рагаты’ (чэрв., Мат.). Назоўнік з суф. ‑ла (‑ло), што называе імёны асоб “с некоторым презрительным оттенком” (Карскі 2-3, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рака́ты: рака́тэ дэрэво ’вілаваты (пра дрэва)’ (малар., ЛА, 5). Дээтымылагізацыя ў выніку пераасэнсавання рага́ты (рага́тэ), гл. рог; магчыма, таксама да рак1 (’вузлаватае дрэва’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

соха́тый обл.

1. (раздвоенный) вілава́ты;

2. (с ветвистыми рогами) рага́ты;

3. сущ. лось, род. лася́ и ло́ся м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рабу́ля ’ластаўка’ (Сцяшк. Сл.), ’рабая або пярэстая карова’ (ТС). Утворана ад рабы́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ул‑я, як рагу́ля ад рага́ты (Сцяцко, Афікс. наз., 122–123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саха́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З галінастымі рагамі, рагаты. Пазірае сахаты алень. Пажадаць нам удачы выбег. Барадулін.

2. у знач. наз. саха́ты, ‑ага, м. Лось. Падрастай, сахаты, падрастай! Для тваіх паслуг я, твой і гай, І палонка гэта — вадапой, І пад снегам твой пушысты мох... Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лік1 ’рагач, рагаты жук’ (Дэмб., 2; Ліс.). Укр. во́лик жук-насарог’. Да вол (гл.); названы, відавочна, па знешняму выгляду, па наяўнасці рагоў.

Во́лік2 ’гультай’ (З нар. сл.). Няясна. Да воля, вольніца?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расаха́ты ’з раздвоеным ствалом, вілаваты (пра дрэва, сук)’, ’рагаты, з галіністымі рагамі (напрыклад, пра лася)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), расаха́ты, россоха́ты, росо́ховаты ’галінасты, раскідзісты’ (ашм., Стан.; ЛА, 5), расаха́ты ’раскудлачаны’ (астрав., Сл. ПЗБ), росохова́ты ’з разгалінаваннем’ (ТС). Утварэнне ад *rozsoxa (гл. расо́ха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раго́йшыла ’няўдаліца’ (ашм., Сл. ПЗБ), ’скаціна (пра чалавека) (там жа). Утворана па мадэлі дуры́ла. Лічыцца запазычаннем з літоўскай мовы, параўн. літ. ragúotasрагаты’, raduõlis ’пірог’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 72), але гэта версія гучыць непераканальна. Складальнікі беларускага слоўніка звязваюць запазычанне з літ. rãgas ’рог’ (Сл. ПЗБ, 4, 238). Параўн. таксама раго́йш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́ібень, сту́ібінь ‘не надта разумны; дурань’ (полац., Нар. лекс.), сту́іб, сту́ібень ‘няўклюдны, нязграбны, рагаты’ (“няйнакш некалі так называлі ідалаў ад стода”, Барад.). Відаць, сюды ж стаўбе́нь ‘ёлупень’ (Яўс.), ‘стоўб; маўчун’ (Мат. Маг. 2), ‘нейкі слуп (або ідал?)’ (мсцісл., З нар. сл.), магчыма, другасна збліжаныя з стоўб, гл. Няясна; гл. туебень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)