рагатну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да рагатаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржа́ць і (пасля галосных) ржаць, (і)ржу́, (і)ржэ́ш, (і)ржэ́; (і)ржы́; незак.

1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржа́нне і (пасля галосных) ржа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смея́ться несов. смяя́цца (з каго, з чаго); (громко) рагата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ржать несов.

1. іржа́ць, (после гласных) ржаць;

2. прост. рагата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

похоха́тывать несов., разг. (паці́ху, зрэ́дку, час ад ча́су) рагата́ць; параго́тваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абязво́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць здольнасць валодаць сабою; стаць бязвольным. Калі Ціхану стала горш і ён абязволеў, Мальвіна перастала рагатаць і свавольнічаць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагату́н, ‑а, м.

Разм. Той, хто любіць смяяцца, рагатаць; смяшлівы чалавек. [Цёця Вера:] — Ну, спаць, рагатуны. А то людзі ўсю ноч разбяруць. Чуеце, вунь як ціха?.. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нахлепяста́цца ’насмяяцца’ (Яўс.). Гл. хлепястиццарагатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гогота́ть несов.

1. (о гусях) гагата́ць;

2. (громко хохотать) прост. рагата́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрагата́цца, ‑гачуся, ‑гочашся, ‑гочацца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга рагатаць. Бабка Параска не магла ўтрымацца супроць такой жартаўлівасць і весялосці свайго настаўніка і сама разрагаталася. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)