Дабы́так ’пажыткі, дабро’. Агульнаславянскае слова. Параўн. ст.-рус. добытъкъ ’маёмасць’, ’здабыча’, ст.-укр. добытокъ ’жывёла’, укр. доби́токрабунак, здабыванне’, добито́к ’буйная рагатая жывёла’, добуто́к ’набытак’, добу́тки ’ягняты, цяляты і да т. п.’, ст.-чэш. dobytek ’свойская жывёла’, ’скаціна, дабро’, чэш. dobytek, славац. dobytok, польск. dobytek ’маёмасць’, ’свойская жывёла’, ’прыбытак, выгада’, балг. доби́тък ’свойская жывёла; скаціна’, макед. добиток ’жывёла’, серб.-харв. доби́так ’прыбытак; выгада’. Прасл. *dobytъkъ — вытворнае з суф. ‑ъkъ ад дзеепрым. прош. ч. *dobytъ (ад дзеяслова *dobyti). Для слоў гэтай групы прымаюць развіццё семантыкі: ’маёмасць’ > ’скаціна’. Падрабязны агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 49. Цікава, што ў рус. мове гэта слова вядома толькі ў старых помніках; у сучаснай мове, паводле Трубачова, няма. Але параўн. у СРНГ, 8, 82: добы́ток ’дзіця’ (кастр.), магчыма, іранічнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́пнік (БРС), гарапнік (Нас.), аграпнік (Шн.). Рус. ара́пник, дыял. ара́пальник, ара́польник, ара́пельник, ара́пленник, укр. ара́пник, гара́пник, арапі́й, гарант, гарапі́й, польск. harap, harapnik ’арапнік’, harap ’вокліч для сабак, у прыватнасці для адгону іх ад забітай жывёліны’, ст.-польск. harap ’паляванне’, чэш. harapník. Усходнеславянскія словы імаверна запазычаны з польскай. У польскай мове этымалагізуецца традыцыйна ад ням. выклічніка herab ’далоў’, ’тут’ (гэта прынята Брукнерам, 168). Аднак Слаўскі (1, 402–403) цалкам абгрунтавана выказаў думку аб тым, што гэта не адпавядала б старому значэнню слова ’паляванне, дабыча’. Больш верагодна ён выводзіць слова ад тур. harapараб. harap) знішчэнне, спусташэнне’, адкуль і серб.-харв. дыял. харапрабунак, спусташэнне’. Суфікс ‑нік звычайна выкарыстоўваецца для ўтварэння назваў прадметаў (Слаўскі, 1, 402–403). Наяўнасць ст.-бел. (Нас. Гіст.) і ст.-укр. гарап мабыць у значэнні ’разбой’ дае магчымасць паставіць пытанне аб тым, што польскае harap, калі яно сапраўды цюркскага паходжання, магло прыйсці ў польскую мову з усходнеславянскіх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)