рабу́нак, -нку, м.

Гвалтоўны захоп чужой маёмасці, грабеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабу́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рабу́нак рабу́нкі
Р. рабу́нку рабу́нкаў
Д. рабу́нку рабу́нкам
В. рабу́нак рабу́нкі
Т. рабу́нкам рабу́нкамі
М. рабу́нку рабу́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабу́нак, -нку м., уст. грабёж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабу́нак, ‑нку, м.

Гвалтоўны захоп чужой маёмасці; грабеж. [Яўрэй] бачыў ужо за свой доўгі век нягод — і царскія пагромы, і здзекі кайзераўцаў, і рабунак пілсудчыкаў. Мікуліч. [Паліцыянт:] — Падпішы, галган, што мы ў тваёй хаце не ўчынялі ніякага рабунку, што мы, апроч вось гэтых лістовак, нічога не знайшлі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабу́нак ’гвалтоўны захоп чужой маёмасці’, ’грабеж’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Варл.). Старое адаптаванае запазычанне (‑ung > ‑unek > ‑унак) з польск. rabunek ’тс’, што ўзыходзіць да с.-в.-ням. rouben (Нававейскі, Zapożyczenia, 83, 261), параўн. паку́нак, малюнак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грабёж м. грабе́ж, -бяжу́ м., рабу́нак, -нку м.; рабава́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Луп!1 — гукаперайманне для трэскання, лопання сухой скуры’ (Кліх), ’хваць!’ (Нас.), луп вачыма ’сорамна’ (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Ва ўсх.-слав. мовах гэта лексема служыць у асноўным для абазначэння гуку пры падзенні, удары. Прасл. lupъ!, якое існавала побач з дзеясловамі lupiti, lupati. Параўн. літ. lùp! — для перадачы водгулля цяжкіх крокаў, лопату крыламі, хцівай яды, lū́p! — для выражэння інтэнсіўнасці дзеяння (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24, 40, 163; Слаўскі, 5, 316–317; БЕР, 3, 514).

Луп2рабунак, грабеж’ (Гарб.), ’вялікі хабар’ (Нас.). Укр. луп ’рабоўнік’, ’ваенная здабыча’, ст.-польск., каш. łup ’рабаванне’, ’здабыча з палявання’, ’рабунак’, чэш., славац. lup ’тс’. Бел. і ўкр. лексемы, магчыма, запазычаны з польск. Апрача гэтага значэння ў слав. мовах (параўн. рус. луп (на руках) ’лушчэнне скуры на руках’, польск. łup ’скура вужакі пасля лінькі’, ’скура, якая лушчыцца’, чэш. lup ’тс’, славен. lȗp ’лушпіна (яблыка, рэпы)’, серб.-харв. чак. lȗp ’скура, лушпіна’. Прасл. lupъ ’здзіранне (кары, скуры)’прабаванне, грабеж’ > ’тое, што садрана’ ўтворана ад lupiti (Слаўскі, 5, 313–315 і 348; Махэк₂, 341; Скок, 2, 331; Бязлай, 2, 156–157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́жрабунак, грабеж’ (Гарэц., Дразд.), лупе́жыць купіць скуру, жорстка караць’, ’абдзіраць, браць хабар, вялікія працэнты’, лупе́жнік ’хабарнік, абірала’ (Нас.), смал. лупе́жить ’лупцаваць’, ст.-бел. лꙋпежь ’тс’, лупежники ’ліхвяры, хабарнікі’ (XVI ст.). Укр. лупі́ж, рус. лупёж, ст.-рус. лупежь; польск. łupież, чэш. loupež, славен. lupež, серб.-харв. лу́пеж, ц.-слав. лупежь. Прасл. lupežь ’лупленне кары, скурыў ’тое, што аблуплена, абадрана, што злушчылася’ > ’тое, што нарабавана’ (Слаўскі, 5, 335–337). Да луп2 (гл.). Аб суфіксе ‑еж гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапт ’парыванне, імпэт’ (Нас., Байк. і Некр.), ра́птам ’знянацку, нечакана, імкліва’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Варл., Растарг., Сл. ПЗБ), ра́птом ’нечакана, адразу; усяго толькі’ (ТС), параўн. укр. ра́птом ’ураз, неспадзеўна’, рус. смал. рапт ’парыў, імгненне’, раптом ’нечакана, адразу’. Запазычана з польск. rapt ’крадзеж, захоп’ з лац. raptusрабунак’ шляхам адсячэння назоўнікавага канчатка ‑us, raptem ’знянацку’ з лац. raptim ’спешна’, што выводзяцца з лац. raptō ’хапаць, красці’, гл. Брукнер, 454; Фасмер, 3, 443. Сюды ж рапто́ўна, рапто́ва ’знянацку, нечакана, неспадзявана’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), рапто́ўно, рапто́во ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), раптэ́я ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ранта́мі ’тс’ (ТС), раптаві́цай ’знянацку’, раптэ́чня ’нечакана’, рапто́ўе ’нечаканасць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́йма1 ’прарэха ў штанах’ (КСТ). Гл. вы́йма.

Ву́йма2 ’процьма, маса, вялікая колькасць’ (мсцісл., З нар. сл.); ’шмат’ (Мат. Гом.), уйма ’тс’ (Цых.), рус. у́йма ’мноства’ ад узяць, вазьму́, першапачаткова ’колькі можа змясціцца’.

Ву́йма3 ’?’, параўн. у «Энеідзе навыварат»: «А грэкі вуйму нарабілі, як ляда Трою ўсю спалілі». Адпавядае польск. ujma ’страта, шкода, крыўда’, чэш. újma ’шкода, страта’; сюды таксама рус. смал. вуйма ’дзіва, цуд; бяда’. Да уя́ць, уня́ць ’узяць, убавіць, зменшыць’; параўн. незак. трыванне уймава́ць ’браць, змяншаць’ (Некр. і Байк.) і інш. прыставачныя ўтварэнні ад *jęti (гл. узяць, пяць); зыходнае значэнне слова ўзнаўляецца, як ’рабунак, грабёж’, з далейшым развіццём ’шкода, крыўда’, у сувязі з чым няма падстаў дапускаць запазычанне з іншых моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)