рабо́чы 1, ‑ага,
1. Асоба, якая стварае матэрыяльныя каштоўнасці, працуючы на прамысловым прадпрыемстве: а) у капіталістычным грамадстве — прадстаўнік эксплуатуемага класа, пазбаўлены сродкаў вытворчасці; пралетарый; б) у сацыялістычным грамадстве — працоўны чалавек, што прафесійна займаецца вытворчай працай і належыць да рабочага класа, які з’яўляецца кіруючай сілай дзяржавы і валодае агульнанароднай уласнасцю на сродкі вытворчасці.
2. Той, хто працуе па найму.
рабо́чы 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рабочага 1, рабочых, належыць ім.
2. Які жыве з работы сваіх рук, які з’яўляецца рабочым 1; працоўны.
3. Які выконвае карысную работу; які выкарыстоўваецца для карыснай работы (пра жывёл).
4. Які робіць карысную работу, карыснае дзеянне (пра механізм, яго часткі).
5. Які мае адносіны да работы (у 1, 2 і 4 знач.).
•••
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)