луче́ние раб. лучэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раба́, ‑ы, ж.

Жан. да раб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабы́ня, ‑і, ж.

Жан. да раб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вольнаадпу́шчанік, ‑а, м.

Гіст. Раб або прыгонны, адпушчаны на волю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гладыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Старажытным Рыме: раб або ваеннапалонны, які павінен быў змагацца на арэне цырка з другім такім рабом або дзікімі звярамі.

|| прым. гладыя́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няво́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Раб, зняволены.

2. перан., чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго-н.

Н. пачуццяў.

|| ж. няво́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. няво́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загнуса́віць, ‑саўлю, ‑савіш, ‑савіць; зак.

Пачаць гнусавіць, гнусава загаварыць. Раб божы Базыль!.. — загнусавіў поп, падыходзячы к Базылю. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нікчэ́мны

1. никчёмный, никуды́шный;

~ная рэч — никчёмная (никуды́шная) вещь;

2. ничто́жный, жа́лкий; презре́нный;

н. чалаве́к — ничто́жный (жа́лкий) челове́к;

н. раб — презре́нный раб;

н. мета́л — презре́нный мета́лл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

презре́нный

1. прич. занядба́лы, пагарджа́ны; пагрэ́баваны; см. презре́ть;

2. прил. (отвратительный) агі́дны; (мерзкий) паску́дны; (никчёмный) нікчэ́мны; (жалкий) нікчэ́мны, няшча́сны;

презре́нный раб нікчэ́мны (няшча́сны) раб;

презре́нный мета́лл шутл. нікчэ́мны мета́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сужэ́нства ’праўная сувязь мужа і жонкі, шлюб’, сужо́нства ’тс’, сужо́н, сужане́ц ’муж’, сужані́ца ’жонка’, сужане́цкія пяро́звы ’паслявясельныя візіты маладых’ (дрыс., Ласт.), сюды ж сужэ́нька (sužéńka) ’заручаны дзяцюк’ (Варл.), ’суджаная’ (Касп.). Параўн. серб.-харв. су̏жањство ’няволя, палон, увязненне’, су̏жањ ’вязень, палоннік, раб’, харв. sùžnjicaраб, рабыня; палонны’, славен. súženjstvo ’рабства, няволя’, sùženjраб, нявольнік’, sužnja ’рабыня, нявольніца’, ц.-слав. сѫжьнь ’палоннік’, сѫжьница ’палонніца’. Зыходная форма прасл. *sǫžьnь, першапачаткова ’той, хто звязаны’, што ад *sǫ‑ (гл. су-) або *sъ‑ і *ǫz‑ьnь, гл. вязень, вуза, вузкі (Скок, 3, 367; Глухак, 596; Сной₂, 712). На семантыку слова паўплывала збліжэнне з судзіць (гл. суджаны) і жаніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)