забяга́йлаўка і забяга́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Р мн. ‑лавак; ж.

Разм. пагард. Піўная. — На ражку, у забягайлаўцы, Ганна Максімаўна, спаткаў сівабародага. Аказваецца, і стары не дурны ў губу ўзяць, але ўсё ўхітраецца на дармаўшчыну. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піўну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Тое, што і піўная. Недалёка ад воласці ёсць піўнушка. Трымае яе Максім Гулейка. Колас. Танненькі гарнітур, і штаны блішчаць, як наваксаваныя, ад частай седні ў парыжскіх піўнушках. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піўні́ца ’склеп’ (гродз., Сл. ПЗБ), брэсц. піўны́ця ’тс’ (Сл. Брэс.), піўні́ца ’вінны склеп’ (Шпіл.), ’піўны склеп’, ’піваварня’ (Нас.), пі́ўніца, пі́ўняпіўная’ (Юрч.), ст.-бел. пивница ’вінны склеп’ (1516 п). Запазычанне, са ст.-польск. piwnica (Булыка, Лекс. запазыч., 83), польск. ’шынок, піваварня, вінны склеп’, ’склеп пад будынкам для захоўвання прадуктаў для іх ахалоджвання’. Сюды ж лун. півні́ца, в.-дзв. піўні́ца ’бочачка з двума донцамі на квас’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Молат1, мо́лот ’вялікі цяжкі малаток’, молото́к, малаток, мылаток ’тс’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Тарн.; Сл. ПЗБ, ТС; драг., Жыв. сл.; нясв., Нар. словатв.). Укр. молот ’тс’, валынск. ’даўбешка’, рус. молот(ок), польск. młot, чэш., славац. mlat, славен. mlȃt, серб.-харв. мла̑т, балг. млат, ст.-слав. млатъ; прасл. moltъ з’яўляецца іт. пранікненнем (maltos) на зах.-балт. моўную перыферыю (Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., Мн., 1978, 28). Блізкай да гэтай версія Нідэрмана (IF, 15, 109) — лац. malleus (< maltens) і Махэка₂ (368). Іншыя (гл. Фасмер, 2, 647) — малаімаверныя.

Молат2 ’мука са змешанага збожжа’ (Нас.), беш. мо́лът ’асадак з вадкасці’ (Нар. сл.), молата ’сусла, піўная гушча’ (Грыг.). Укр. молот ’солад’, ’жамерыны’, рус. валаг. молодь ’пена на маладым піве, квасе’, польск. młoto, młóto, młota ’солад, які выходзіць пры прыгатаванні піва’, чэш., славац. mláto ’адыходы пры гатаванні піва’, славен. mláto, mláta ’тс’, серб.-харв. мла̏та ’стоўчанае і згатаванае зерне для варэння піва’. Прасл. molto (якое з mel‑ti > малоць), запазычанае з прагерм. у выглядзе malta (Мартынаў, Лекс. взаим., 126–128; Уленбек, РВВ, 20, 40; Бернекер, 2, 73 насуперак Міклашычу, 200, Мацэнаўэру, CS, 255; Траўтман, Altpreuß., 400).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)