Пульс (ТСБМ), ст.-бел. пулсъ, пулсо, фулсо ’пульс, сэрцабіццё’. Запазычана з польск. puls, што паходзіць з с.-лац. pulsus ад pellere ’стукнуць, піхнуць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Фасмер, 3, 405), старабеларускія фоулъсо, хоулсо разглядаюцца як вынік памылковай рэканструкцыі грэцызаванай формы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рхаць ‘штурхаць’, тыркну́ць, тыркану́ць ‘штурхануць’, тырка́ньнік, тырка́ньніца ‘той, хто штурхае’, тырка́ньне ‘штурханне’, тыркану́тый ‘той, якога штурхнулі’ (Юрч. Вытв., Юрч. СНЛ). Параўн. рус. пск. тыркону́ть ‘з сілай піхнуць’. Арэальны фанетычны варыянт да турхаць (гл.) з пераходам у > ы, магчыма, экспрэсіўнага характару, параўн. штыркаць, штуркаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туўка́ць ‘таўхаць, піхаць’, туўкануцьпіхнуць’ (Бяльк.), ту́вкаты ‘штурхаць’, ту́вкатысь ‘штурхацца’ (брэсц., ЛА, 2). Фанетычныя варыянты дзеясловаў шматразовага дзеяння, утвораныя ад агульнаславянскай асновы *tъlk‑, гл. таўкаць. Заднеязычны ‑х‑ у паралельных формах туўхану́ць ‘штурхнуць’ (Бяльк.), туўха́ць ‘штурхаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), магчыма, пад уплывам лексем піха́ць, штурха́ць ‘тс’. Гл. таўхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турну́ць ‘прагнаць аднекуль або куды-небудзь, адагнаць’ (ТСБМ, Пас., Жд. 1, Растарг., Сержп. Прымхі, Мова Сен., Сл. ПЗБ), ‘пужнуць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘звольніць з пасады; імкліва выгнаць’ (ТСБМ, Юрч. Сін.), ‘піхнуць, папхнуць, штурхнуць каго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Жд. 1, Варл.), ту́рнуць ‘тс’ (ТС), турну́ты ‘прагнаць’ (Сл. Брэс.), турну́тэ ‘штурхнуць; хутка пагнаць’ (драг., Нар. лекс.). Параўн. укр. ту́рну́ти ‘пагнаць; штурхнуць, паслаць’, рус. турну́ть ‘прагнаць’, польск. turnąć ‘штурхнуць, выкінуць, пагнаць’, чэш. мар. turnúť ‘зыркнуць, дакрануцца’, славац. túrnuť ‘тс’, харв. чак. turnȁt ‘аддаваць’, серб. ту̏рнути ‘штурхнуць, уткнуць’, балг. ту́рна ‘паставіць, кінуць, уткнуць’, макед. турнепіхнуць, уткнуць, зрынуць’. Прасл. *turnǫti, суадноснае з *turati (Арол, 4, 120), гл. тура́ць, туры́ць. Параўн. Махэк₂, 661 («няяснага паходжання»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́рма: даць пірма ’даць выспятка’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ). Відаць, балтызм. Параўн. літ. spyrimas ’брыканне’, spirti ’брыкнуць’, ’пхнуць, піхнуць, штурхнуць нагой’. Букявічуце (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 68–69), выходзячы з тлумачэння фразы даць пірма як ’аддаць перавагу’, звязвае слова пірма з літ. pirma ’раней, спачатку’, ’спераду’, ’па-першае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нціць, ‘выдаваць неўласцівы прадмету пах’, ‘дрэнна пахнуць’, ‘прыпахваць’ (Нас., Некр. і Байк., Сержп. Казкі, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). З польск. trącić ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 125–126).

Тро́нціць2 ‘штурхнуць, піхнуць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тронтити, тронцити ‘стукнуць, штурхануць’ (1638 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trącić ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр. тру́нутипіхнуць, штурхнуць’, рус. труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб. тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ. trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́нуцца ’упасці (ад знямогі)’ (Мат. Маг.), польск. runąć ’упасці, грымнуцца’, рус. руни́ть ’хутка рабіць, есці’, серб. ру̏нути ’моцна ўдарыць’, славен. rúnitiпіхнуць, стукнуць’. Апошняе Бязлай (3, 207) выводзіць з прасл. *ruti ’піхаць, стукаць’, параўноўваючы з літ. ráuti ’вырываць, шчыпаць’, лат. raût ’тс’. Паводле Брукнера (468), да *ruxъ (гл. рух), параўн. рухнуць ’упасці’ (гл.). Скок (3, 172) атаясамлівае з rúniti (se) ’лушчыць, крышыць, зрываць (кветкі, лісты)’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірга́ць ’штурхаць’, піргну́ць, піргану́ць ’штурхануць, піхнуць’ (Янк. I; Шат.; мядз., Нар. словатв.: смарг., віл., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пірга́цца ’штурхацца’ (Сл. ПЗБ), піргну́ць ’раптам піхнуць рукамі’, піргеяь! у фразе: а ён піргеяь хлопца ў гразь, а сам пабег ’раптоўна піхнуць’ (Варл.), адпіргну́ць ’адштурхнуць’ (Шат.). Значэнне ’хуткі рух’ прысутнічае ў генетычна роднасных гэтай лексеме словах і ў іншых мовах: польск. pierzgnąć ’драпнуць, хутка ўцячы’, ’скочыць (каб уцячы), будучы напалоханым’, якое, у асноўным, ужываецца ў глухім варыянце pierzchnąć ’тс’ (як літ. gudrus ’хітры, лоўкі’ — прасл. хуігь ’разумны’ > ’хітры’), польск. pirgiel ’верабей’, укр. лемк. тлриця ’матылёк’, пирга́ч ’кажан (у якога ў палёце назіраюцца хуткія, раптоўныя рухі’), балг. торгае ’жвавы, хуткі’, серб.-харв. пргав ’гарачы, гняўлівы, запальчывы’; ’нястрыманы, грубы’, якія можна узвесці да прасл. *pьrgati, што мае варыянт *pьrgali: рус. пар‑ гать ’кідаць’, каш.-славін. pitrgac ’хутка ехаць’, napurgac ’спяшацца, бегчы’, purgnoc sa ’пайсці некуды і зараз жа вярнуцца’. Можна параўнаць з літ. spirgii ’смажыць, падсмажваць’, spirgėti ’пячыся, смажыцца’, ’пражыцца’ (Лаўчузэ, Балтизмы, 73: пад успіргпуць ’напіраць, нажарваць’; Саўка, Запісы, 23, 55), значэнне якога адрозніваецца ад бел. піргаць, аднак можна меркаваць, што для паняцця ’смажыцца’ ў літоўскай мове гэты дзеяслоў не асноўны, — першасным быў kepti, а spirgėti выражаў рух, хуткасць дзеяння, яго раптоўнасць, яго вялікую колькасць, меру, параўн.: saulė spirgina ’сонца смаліць’, šaltis spirgina ’мароз трашчыць’ і літ. spirgėlė ’запальчывы чалавек’, ’гарачка’. І арачава (Этимология–1985, 69–70) адносіць сюды таксама і прасл. *pьrga ’кветкавы пылок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)