Печо́ра р. Пячо́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пячэ́ра, ‑ы, ж.

Тое, што і пячора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячо́рны, -ая, -ае.

1. гл. пячора.

2. Які адносіцца да дагістарычных часоў, да жыцця першабытных людзей у пячорах.

П. чалавек.

П. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталагмі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сталагміта, з’яўляецца сталагмітам. Сталагмітавыя ўтварэнні. // Са сталагмітамі. Сталагмітавая пячора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталакты́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сталактыта, з’яўляецца сталактытам. Сталактытавыя ўтварэнні. // Са сталактытамі. Сталактытавая пячора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гротI м. (пещера) грот, род. гро́та м., пячо́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грот 1, ‑а, М гроце, м.

Штучная або прыродная пячора. Абследаваць грот.

[Іт. grotta.]

грот 2, ‑а, М гроце, м.

Ніжні парус на грот-мачце.

•••

Грот-мачта — сярэдняя, самая высокая мачта на парусных і вёсельных суднах.

[Ад гал. groot— вялікі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плавы́ня ’плывучы востраў’ (паўн.-усх., КЭС), смал. плави́на ’тс’. Да плаў1 (гл.) < прасл. *рlаvъ — пра нейкі плаваючы прадмет. Суф. -ы́ня ўзыходзіць да прасл. *-ynʼi, параўн. *pustynʼi, *jaskynʼiпячора’. Рус. пла́вень ’нізкі рачны востраў, які ў разводдзе заліваецца вадой’, утвораны ад *plav‑a‑ti пры дапамозе суф. -ьn’ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярце́п ’вялікі роў, які зарос кустамі’ (слаўг., Яшк.); ’прытон’ (РБС), укр. вертеппячора’; батлейка, зах. верте́па ’прорва, яр, роў’, ве́ртіб, ве́ркіп ’яміна на полі з вадою або без яе’, рус. перм., смал., калуж. верте́п ’яр з непраходнымі кустамі, лесам’, перм. ’узгорак з лагчынамі’, верте́па ’крутая гара, пакрытая непраходным лесам’, маск. вертепи́жина ’яміна з вадою на дарозе’, цэнтр.-рус. вертебя ’карставы яр’, тул. вертебинище ’яр’, ст.-рус. вертепъ, вьртьпъ ’цясніна’; ’яр’; ’пячора, склеп, тайнае сховішча’; ’прытон’; ’сад’, польск. wertep, wertepy ’мясцовасць, цяжкая для пераадолення, дарога з калдобінамі’; ’батлейка’, ст.-польск. werteb ’бездарожжа’, werteba ’яр, роў’, славен. vrtèpпячора’, макед., балг. варто́п, врто́п, върто́п, въртуп ’вір’; ’карставая яма’; ’глыбокае месца ў рацэ’; ’невялікі гай сярод голай мясціны’; ’быстрыня’; ’месца на лузе з патаптанай травою’; ’зігзагападобны яр’; ’паварот ракі, дарогі, гары’; ’лагчына’; ’прорва’; ’лужына’, балг. върто́пел ’вір’; ’лагчына’; ’паварот ракі, дарогі, гары’, ст.-слав. врътъnъ, вьртьnъпячора’; ’сад’; ’пекла’, врьтопъпячора’. Некаторыя этымолагі разглядаемую лексему выводзяць з vьrtь ’сад’ (Сразнеўскі, 1, 464), утвораную пры дапамозе суф. ‑ьръ/‑ъръ (Фасмер, 1, 300; КЭСРЯ, 76; Шанскі, 1, В, 65), маючы на ўвазе павойны, пакручасты характар раслін (у садзе). Семантыка, звязаная са сцэнамі нараджэння Хрыста, сведчыць на карысць запазычання ўсх.-слав. лексемы вярцеп (вертеп) з ц.-слав. мовы (Брандт, РФВ, 25, 215). Значэнне ’прытон (разбойнікаў)’ другаснае; яно паходзіць з асноўнага ’прорва, яр, лагчына, непраходнае месца, гушчар’, якое маецца ў паўдн.- і ўсх.-слав. мовах. Польскае werteb(a) Брукнер (607) лічыць запазычаннем з укр. мовы. Можна меркаваць, што лексема з’яўляецца вельмі старым складаным словам, утвораным ад і.-е. *u̯ert‑ ’вярцець’ і *upos ’вада’, якое мела значэнне ’вір, непераходнае глыбокае месца’ (Гараеў, 1896, 69; БЕР, 1, 212; Геаргіеў, БЕ, 11, 1965, 302 і наст.; Кабылянскі, Мовознавство, 1967, 6, 43; Уладзімірская, ЭИРЯ, 6, 1968, 28–40; Клепікава, Карп. диал. и оном., 51 і наст.). Другая частка і.-е. *upos знайшла сваё ўвасабленне ў балг. вапа ’катлавіна’, въпа ’яма, лагчына’, серб.-харв. ва̀па ’выпарэнне’, ст.-слав. вапа ’возера, лужына’. Гл. таксама вярцёбы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)