пя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тое, што і пята (у 1 знач.).

Пераступаць з наскоў на пяткі.

Паказаць (падмазаць) пяткі (таксама перан.: хутка пабегчы, уцячы). Пяткі лізаць каму-н. (падхалімнічаць перад кім-н.; разм., пагард.). Толькі пяткі блішчаць або заблішчалі (перан.: пра хуткі бег).

2. Тое, што і пята (у 2 знач.; спец.).

|| прым. пя́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́тка ’частка плуга’ (Выг.). Да лятка < пята (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́тка1пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пятні́к ’гняздо, у якім паварочваецца вось варот’ (Нас., Касп., Нік. Очерки), ’прыстасаванне, пры дапамозе якога дзверы прымацоўваліся да вушакоў’ (Варл.), пя́тнік ’вушак, да якога прымацоўваюцца дзверы завесамі; вушак наогул’ (Бяльк., Мат. Маг.), укр. пʼятни́к ’крук, на які навешваюцца дзверы’, рус. дыял. пятни́к ’прыстасаванне для навешвання дзвярэй, варот’, славен. petník ’завесы ў варотах; вушак; парожак’. Прасл. дыял. *pętьnikъ, якое Бязлай (2, 32) параўноўвае з ц.-слав. пятьно ’шпора, астрога, пыж’, літ. pentìnas ’шпора’, ùžpentis ’шпора ў пеўня’, лат. piêsis ’шпора’. Міклашыч (239) выводзіў з *pętaпята’ (гл. пята́), Фрэнкель (571) меркаваў пра кантамінацыю *pęta і *pęti (гл. пяць). Гл. таксама напіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўспя́чча з няясным значэннем, тлумачыцца як ’выкінуць нагамі’ (Растарг.). Магчыма, да выспятак ’удар нагой’ (гл.), параўн. укр. ўспятки ’абцасы’, або да іншага дэрывата ад пята, пятка, што значыў хутчэй за ўсё ’выбрык, удар нагой назад (напр., у каня)’ (*ус‑пятье?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́спятак (БРС, Нас., Гарэц., Мядзв., Янк. III, Грыг.). Рус. дыял. вы́спяток ’удар нагой, наском або абцасам бота’, вы́спяток ’пятка нагі’, укр. ви́спʼяток ’насок бота’, у́спяткі ’абцасы’. Дэрыват ад пята, пятка (Рудніцкі, 1, 399); не зусім яснай з’яўляецца прэфіксацыя. Памылкова Каткоў (Очерки по лексике…, 188), які выводзіць рус. дыял. вы́спетки ад выступы ’боты, чаравікі’ (у выніку метатэзы і рэгрэсіўнага ўплыву к̕).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́пкі ’пантофлі, лёгкія туфлі без абцасаў’, адз. л. та́пка (ТСБМ; карэліц., Дзіц. фальклор), адз. л. та́пак: пакласці ў тапак, насіць у тапку (мазыр., Нар. медыцына). Укр. та́почки, рус. та́пки. З рус. та́пкі ’тс’, параўн. тапачкі, тапці, гл. Параўн. таксама серб.-харв. то̀пук ’сялянскі абутак, пасталы’ (< тур. topykпята’, Скок, 3, 483).

Тапкі́ ’гразкі, багністы’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. то́пкі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і пята. [Харытон Іванавіч] пастаяў на сярэдзіне пакоя, пераступаючы з наскоў на пяткі. Васілёнак. — А яны ў мяне скурай падшыты, — хваліцца Вулька, смела падымаючы і паказваючы пятку валенка. Лынькоў. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіраўся ў зямлю і неставала сілы пацягнуць. Сабаленка.

•••

Душа ў пятках (у пяткі) гл. душа.

Лізаць пяткі каму гл. лізаць.

Падмазаць пяткі гл. падмазаць.

Паказаць пяткі гл. паказаць.

Толькі пяткі заблішчалі — пра хуткі бег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўпры́ца, попрыца, парпліца, поўпрыца, поўпрыца, драг. пупрыця ’металічная пята з воссю, жалезным шворанем, на якім круціцца верхні камень жорнаў, і якая рэгулюе, мяльчэй ці буйней малоць’ (Дразд., Сержп. Грам., Сцяшк., Бір., Ян., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; КЭС, лаг.; асіп., Шатал.), ’млён’ (Янк. 3.), хоц. ’упарты чалавек’ (Мат. Маг.), ’дэталь у ветраку’ (Маш.). Балтызм. Параўн. літ. pumpure, pumpure ’паўпрыца’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 347). Лаўчутэ (Балтизмы, 49) удакладняе: крыніцай запазычання з’явіліся дэмінутыўныя формы pumpurikėy pumpurytė ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)