пята́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пята́ пя́ты
пяты́
Р. пяты́ пя́т
Д. пяце́ пя́там
В. пяту́ пя́ты
пяты́
Т. пято́й
пято́ю
пя́тамі
М. пяце́ пя́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пята́, -ы́, ДМ пяце́, мн. пя́ты і (зліч. 2, 3, 4) пяты́, пят, ж.

1. Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе.

Пяты ныюць (ад хадзьбы). Наступаць на пяты каму-н. (таксама перан.; даганяць).

2. Апорная частка чаго-н. (спец.).

П. дзвярэй.

Ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту].

Да пят (разм.) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі адзенне, касу.

З (ад) галавы да пят (разм.) — тое, што і з галавы да ног.

Пад пятой каго або чыёй (разм.) — пад прыгнётам, пад уладай.

Па пятах за кім (разм.) — следам за кім-н., не адстаючы (хадзіць, гнацца).

|| прым. пя́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.), пя́тавы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пя́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пята́ в разн. знач. пята́, -ты́ ж.;

пята́ две́ри спец. пята́ дзвярэ́й;

с головы́ до пят ад галавы́ да пят;

по пята́м па пята́х;

под пято́й пад пято́й;

ахилле́сова пята́ ахіле́сава пята́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пята́ ж.

1. пя́тка, пята́;

2. пята́;

п. касы́пята́ косы́;

п. дзвярэ́йспец. пята́ две́ри;

ахіле́сава п. — ахилле́сова пята́;

па пя́тах — по пята́м;

з галавы́ да пят — с головы́ до пят;

быць пад пято́й — (у каго) быть под башмако́м (у кого);

наступа́ць на пя́ты — наступа́ть на пя́тки;

падма́заць пя́ты — показа́ть (подма́зать) пя́тки;

кату́ па пяту́ — от горшка́ два вершка́;

ко́раткі пя́ты — кишка́ тонка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пята́, ы́, ДМ пяце́; мн. пя́ты (з ліч. 2, 3, 4 пяты́), пят; ж.

1. Задняя частка ступні. Андрэй паглядзеў .. [цётцы Таццяне] услед, як яна ішла па халоднай зямлі босымі нагамі з парэпанымі пятамі. Пестрак. // Частка панчохі або шкарпэткі, якая закрывае гэтую частку ступні. Гэлька, Лявонава дачка, рабіла парцяную панчоху — дарабляла пяту. Баранавых.

2. Спец. Апорная частка чаго‑н. (якая іншы раз устаўляецца ў якую‑н. аснову, гняздо).

•••

Ахілесава пята — пра слабае месца каго‑н. (паводле грэчаскага міфа, Ахілес меў толькі адно слабае месца на целе — пяту, ад раны ў якую і загінуў).

З галавы да пят; ад пят да галавы гл. галава.

Кату па пяту гл. кот.

Наступаць на пяты каму гл. наступаць.

Падмазаць пяты гл. падмазаць.

Пад пятой каго або чыёй — пад уладай, пад прыгнётам.

Па пятах — неадступна, услед (хадзіць).

Сесці на пяты каму гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пята́, пʼята́ ’задняя частка ступні, пятка’ (ТСБМ, Ласт., Варл., Сцяшк.; ашм., Стан.; віл., Сл. ПЗБ), ’абух у сякеры’, ’задняя частка касы’, ’тупы канец яйца’, ’карма лодкі’ (Варл.; Сцяшк.; навагр., полац., Сл. ПЗБ), пʼета́ ’пятка нагі, пятка ў касе, сасе і інш.; межавы знак на вуглу поля’ (ТС), пя́та ’пятка’ (беласт., Сл. ПЗБ), пʼяда́ ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пята ’месца (пункт), з якога пачынаецца вымярэнне зямлі’; укр. пʼята́ ’пятка’, рус. пята́, польск. pięta, чэш. pata, славац. päta, в.-луж. pjata, н.-луж. pěta, палаб. ṕǫta, славен. pẹ̑ta, серб.-харв. пета, балг. пета́, макед. пета, ст.-слав. пѧта. Прасл. *pęta ’нага, капыт, ступак’, роднаснае літ. péntis ’абух, задняя частка касы і інш.’, лат. piête, pietis ’абух, аснова грабель, заднік, запатылак’, ст.-прус. pentisпята’, афг. pūndaпята’, што ўзыходзяць да кораня і.-е. *pent‑ ’ісці, хадзіць’ (Скок, 2, 648; Сной₂, 510). Іншая, менш верагодная версія звязвае праславянскае слова з *pęti ’напінаць’ (гл. пяць), *pǫto ’пута’ (гл. пута), параўн. Шустар-Шэўц, 2, 1072; БЕР, 5, 192; ЕСУМ, 4, 651; пад сумненнем Фасмер, 3, 424. Абедзве версіі лічыць прыймальнымі ESJSt, 11, 643. Збліжэнне з польск. piękny (гл. пекны) з больш ранняга pięk(r)ny ’выступаючы, выпуклы’, здавальняючае семантычна, вядзе да сумнеўнай рэканструкцыі *penktā, гл. Банькоўскі, 2, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахіле́саў: ~сава пята́ ахилле́сова пята́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахилле́сов / ахилле́сова пята́ ахіле́сава пята́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахіле́саў, ‑ава.

У выразе: ахілесава пята гл. пята.

[Паводле імя міфічнага грэчаскага героя Ахілеса.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахіле́саў, -сава.

У выразе: ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)