◎ Пінькучы́ ’лапці, падплеценыя вяроўкамі’ (Бяльк.). Да пянька ’канаплянае валакно’ (гл.). Параўн. краснап. пянькучышча ’месца, дзе мочаць каноплю’ (Бяльк.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упра́сці, упраду, упрадзеш, упрадзе; упрадзём, упрадзяце, упрадуць; пр. упраў, упрала; зак., што.
1. Крадучы, укруціць, усукаць што‑н. у што‑н. Упрасці шоўк у воўну.
2. (пераважна з адмоўем «не»). Здолець спрасці што‑н. Пянька жорсткая, не ўпрасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́дзіва, пра́дзева, прадзіво, прадзьво ’кудзеля, лён, прыгатаваныя для прадзення’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бесар., Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’прадзенне’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’пража’ (Мат. Гом.). Укр. прядіво, прядиво ’пянька, прыгатаваная для прадзення’, рус. пряде(и)во ’кудзеля, пянька, прыгатаваныя для прадзення’, польск. przędziwo ’матэрыял для прадзення, пража’, чэш. předivo ’матэрыял дня прадзення’, в.-луж. předźvo, серб.-харв. предиво ’тс’, славен. predívo ’тс’, балг. пре́диво. Прасл. *pręd‑ivo. Да прасці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перемо́кнуть сов.
1. (о всех, многих) памо́кнуць, пазмака́ць, перамо́кнуць;
все перемо́кли под дождём усе перамо́клі (пазмака́лі, памо́клі) пад дажджо́м;
2. перамо́кнуць;
пенька́ перемо́кла пянька́ перамо́кла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пе́начка ’птушка атрада вераб’іных, Phylloscopus’ (ТСБМ). Укр. пі́ночка, рус. пе́ночка ’тс’, дыял. ’малінаўка’, польск. pienka ’сітаўка, (жоўтая) пліска’, ст.-польск. ’шчыгол’, ’зяблік’, н.-луж. pěnica, чэш. pěnice, славац. penica, славен. pẹ́nica, peníca ’валасянка’. Няма адзінай думкі наконт паходжання. Сной (Бязлай, 3, 25) зыходзіць з прасл. *pě(g)nica/*pęga ’невялікая пеўчая птушка’, пацвярджаючы супастаўленне Міклашыча (245) з літ. spigti ’свістаць, шчабятаць’, speñgti ’звінець, гудзець, шумець’. Махэк₂ (443) мяркуе, што pěnice паходзіць з *pěhnice < pěhza ’валасянка’, паходжанне якога няяснае. Брукнер (409) звязвае польск. pienka з пянька́ (каноплі), Мараўскі (Sprawozdania Poznańskiego TPN, 1, 1928, 37) і Сакалоўскі (Ptaki ziem pol., 2, W-wa. 1952, 162) выводзяць слова з гукапераймання pink‑pink, якое стала падставай нават для ням. Fink (ст.-в.-ням. fincho ’зяблік’), англ. finch, італ. pincione, грэч. σπίγγος ’тс’, гл. Струтыньскі, 95, які мяркуе, што pěnъka узнікла на слав. глебе. Беларуская назва, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)