распылі́ць, -пылю́, -пы́ліш, -пы́ліць; -пы́лены; зак.

1. што. Рассеяць, распырскаць моцным струменем (парашок, вадкасць).

2. перан. каго-што. Раскідаць дробнымі групамі, часткамі, пазбавіўшы гэтым дзейнасці, сілы.

Р. сілы.

Р. сродкі.

|| незак. распыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. распыле́нне, -я, н. і распы́л, -у, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

1. каго-што. Пакрыць тонкім слоем пылу.

2. што. Спец. Прысылаць чым‑н. пылападобным.

3. Разм. Прыехаць, прыбыць куды‑н. — Ого! Таксі ля хаты. Хто ж там прыпыліў? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́ралкі ’асобіны канапель з пыльнікамі’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць (гл.) ’пыліць’, суфіксацыя незразумелая. Магчыма, да *куралькі. Тады курыць > кураль > *куралёк ’пыль нік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пылю́шнік ’расліна Thalictrum L.’ Няясна, магчыма, да пыліць ’пускаць пылок’; адносна гэтай і іншых назваў расліны гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

Разм. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу. Пакацілася ўжо за лес сонца, даўно прапылілі, прамычалі па вёсцы статкі. Сачанка. У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

Разм. Пайсці, паехаць, узнімаючы пыл. Шафёр махнуў на развітанне рукой, і «Масквіч» папыліў далей па дарозе ў горад. Курто. Санька не даслухаў, таропка крутнуўся на месцы і шпарка, ледзьве не подбегам, папыліў назад у вёску. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здуле́ць ’сапрэць’ (Сл. паўн.-зах.). З прэфіксам з‑ ад дулець ’тлець; пыліць’ (гл.), якое мае паралель у рус. дулеть, смал., арл. ’гарэць, тлець, а таксама ў літ. dūlė́ti ’прэць, тлець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куры́ць1пыліць, дыміць; удыхаць і выдыхаць дым якога-небудзь рэчыва, пераважна тытуню’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк., Сцяшк., КЭС, лаг., Сержп., Пр., Янк. Мат., Шатал.). Укр. курити, рус. курить ’тс’, ст.-слав. коурити сѧ ’дыміць’, балг. курна ’запаліць’, серб.-харв. ку́рити ’паліць агонь у печы, тытунь’, славен. kúriti ’раскладваць агонь, дыміць, курыць’, польск. kurzyć się ’дыміць, гарэць; пыліць’, чэш. kouřiti ’дыміць, параваць, пыліць’, славац. kúriť ’паліць печ’, kúriť sa ’дыміць’, в.-луж. kurieć н.-луж. kuriś ’тс’. Прасл. kuriti мае паралелі ў балтыйскіх мовах: літ. kùrti ’раскладваць агонь, паліць’, лат. kur̃t ’тс’. Паралелі ў германскіх мовах (гоц. haúri ’вугаль’, ст.-ісл. hyrr ’агонь’) канчаткова пацвярджаюць першаснасць значэння ’паліць агонь’ (Бернекер, 651–652; Траўтман, 145; Фрэнкель, 319).

Куры́ць2 ’ехаць або бегчы хутка’ (Нас., ТС, Ян.). Запазычанне з літ. kùrtí ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.

1. Ператварыць у пыл.

2. Рассеяць моцным струменем (вадкасць, парашок). Распыліць адэкалон пульверызатарам.

3. Раскідаць дробнымі часткамі, групамі, пазбавіўшы гэтым дзейснасці, сілы. Распыліць сродкі. Распыліць сілы. // перан. Рассеяць (увагу, энергію і пад.), накіраваўшы адначасова на розныя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курыцца, курэць, курэцца, клубіцца, пыліцца, пыліць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)