◎ Пухля́к (puchläk) ’тоўсты, пухлы чалавек’ (Варл.), ’той, хто мае наліты ад нездароўя твар’ (Нас.), ’азызлы чалавек’ (ТС, ельск., рэч., Мат. Гом.), ’падасінавік’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), ’падбярозавік’ (шчуч., Нар. лекс.). Да пухлы ’надуты’, што характарызуе знешні выгляд асобы або прадмета.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пухле́ць (пухліць) ’пухнуць’ (Нас.). Ад пухлы, г. зн. ’рабіцца пухлым’, параўн. сталы — сталець і пад.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пухлава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі, злёгку пухлы. Пухлаватыя рукі. □ Акінуўшы позіркам крыху дзіцячы выраз твару паэта з добрымі, даверлівымі вачыма і пухлаватымі вуснамі, цяжка было даць веры, што перад табой умелы канспіратар. Лужанін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Пухле́ц ’попельна-шэрая глеба; пясчаная ці падзолістая глеба з неперагніўшымі часткамі расліннасці’ (Хрэст. дыял.; полац., Нар. лекс.). Ад пухлы ’рыхлы, порысты’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пу́хны ’пышны’: пухныя пончкі (гродз., Сл. ПЗБ). Прыметнік на -//- (‑ьn‑) ад пу́хаць (*puxati), паралельны да пухлы (суф. ‑л‑), гл. таксама пухоны, пушоны.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зажо́ра, ‑ы, ж. і зажо́р, ‑у, м.
1. Падснежная вада ў ямках і калдобінах на дарозе пры раставанні снегу. Няма дарог. У кожным рове Зажора, пухлы снег, вада. Колас.
2. Затор лёду ў русле ракі ў час ледаходу.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пухо́ны ’пухлы, пышны (пра хлеб, булкі, аладкі)’ (Шат.; бяроз., Сл. ПЗБ), пуха́ны ’тс’: пуханы хлеп у дзірачках (віл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад пу́хаць або прыметнік ад пух ’мякіна, высеўкі’ (< *pux‑ъnъ), параўн. пушо́ны (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пу́хкі, ‑ая, ‑ае.
1. Мяккі, лёгкі, пушысты. Пухкая падушка. □ [Снег] ападаў на зямлю белай і пухкай коўдрай, дзе-нідзе між кустоў насыпаў гурбы. Гроднеў. [Юзік] падаўся назад, зачапіўся за нешта і мякка сеў у пухкі пясок. Адамчык.
2. Тое, што і пухлы. Пухкія, падобныя да дзіцячых, вусны задрыжалі ад крыўды. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пухна́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Пушысты, мяккі, быццам з пуху. Узбоч пыльных гасцінцаў цвілі рамонкі, сям-там ківалі пухнатымі галоўкамі, бы кланяліся зямлі, васількі. Сачанка. [Хлопчык] бег, мякка махаў ручкамі — калашмаценькі ў шырокіх сваіх веснавых штоніках і ў пухнатай шапачцы. Скрыган.
2. Поўны, пухлы. [Віця] радасна смяяўся, зморшчыўшы свой пухнаты тварык. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ По́хнуць ’пухнуць’ (астрав., в.-дзв., віл., даўг., брасл., Сл. ПЗБ), похці ’пухнуць’ (Нас.), похлы ’пухлы’, ’апухлы’ (Нас.). Няясна. Паводле Карскага (1, 246), паралельнае да пухнуць (гл.), што ўзыходзіць да кораня *рьх∼. Цвяткоў (Запіскі, 69), параўноўваючы з польск. pącherz ’пухір’, лічыць, што тут “маем у палякаў і ў беларусаў розныя віды каранёў (з насавым інфіксам і без яго)”.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)