зажора, ‑ы, ж. і зажор, ‑у, м.

1. Падснежная вада ў ямках і калдобінах на дарозе пры раставанні снегу. Няма дарог. У кожным рове Зажора, пухлы снег, вада. Колас.

2. Затор лёду ў русле ракі ў час ледаходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)