балабо́лка

пустамеля

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. балабо́лка балабо́лкі
Р. балабо́лкі балабо́лак
Д. балабо́лцы балабо́лкам
В. балабо́лку балабо́лак
Т. балабо́лкай
балабо́лкаю
балабо́лкамі
М. балабо́лцы балабо́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пустоплёт разг. пустаплёт, -та м., пустаме́ля, -лі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пустазво́н, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які гаворыць пустое; балбатун, пустамеля. Мятла цвёрда абяцаў, а ён не пустазвон, а чалавек слова. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́хам, прыназ. з Р.

З дапамогай, пры дапамозе. З’езд [Саветаў] абавязаў Паркамзем узмацніць падрыхтоўку кадраў для сельскай гаспадаркі шляхам арганізацыі курсаў. «Весці». Некалькі назоўнікаў агульнага роду ўтворана шляхам словаскладання: кніганоша, лежабока, пустамеля, самавучка. Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаду́лапустамеля, балбатун’ (Нас.). Запазычанне з польск. gaduła ’тс’ (ад gadać ’гаварыць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаду́лька ’гаваруха’ (Касп.). Слова не вельмі яснага паходжання. Бясспрэчна, звязана з гадаць ’гаварыць’, запазычаным з польск. мовы (гл.), але словаўтварэнне вельмі незразумелае. Ад вядомага ў бел. мове гадулапустамеля’ (польск. gaduła ’балбатун, пустамеля’, ’балбатлівая жанчына’) мы б чакалі хутчэй гадулка. Утварэнне ад гадула з экспрэсіўным ‑ʼка?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярза́ ’балака, гаварун, балбатун’ (Грыг.), укр. верзи́цяпустамеля’, рус. перм. верзи́ла ’той, хто гаворыць лухту, недарэчнасці’. Да вярзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бату́ра балака, пустамеля’, бату́рыць ’балакаць’ (Нас.). Няяснае слова. Можа, звязана з рус. бату́рить, бату́риться ’наравіцца, манежыцца’. Параўн. Фасмер, 1, 135.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба́ніць ’барабаніць; стукаць; гаварыць голасна; гаварыць глупства’ (Нас., Шат.), балаба́нпустамеля, балбатун’ (Нас.). Такога ж гукапераймальнага паходжання, як і балабо́ніць (гл.). Падрабязней гл. пад бала́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бай 1, бая, м.

У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай забраў. Панчанка.

бай 2, бая, м.

Разм.

1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар.

2. Гаварун, пустамеля.

3. Пагалоска, паданне. Ходзіць вецер долам Лёгкаю паходкай І вядзе свой бай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)