ли́раIII зоол. лі́ра, -ры ж.;
ли́ра-пти́ца зоол. лі́ра-птах.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кіпцюра́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі і вострымі кіпцюрамі. Кіпцюрасты кружыць птах Над бярозкай — ажно страх. Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пнюшок (пам.-ласк.) ’пянёк’ (Яўс.; кліч., Жыв. сл.), з ’птах, якое з пень (гл.), параўн. пянчук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пта́шыць ’карпатліва збіраць, назапашваць’ (тураў., Выг.). Дэрыват ад птах (гл.). Параўн. рус. пташить, але з супрацьлеглым значэннем ’пырхаць; весці легкадумнае жыццё’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
птушка; пташка, птаха, птах (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
шапо́ткі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шапаткі. Рыбак таксама ўслухаўся ў сцішаны шапоткі расказ, падобны да шамацення саламянай страхі на ветры. Быкаў. Снаваўся голас з песень у жытах, Са звону пчол, з шапоткай плыні траў, З журбы асенняй, што ранне птах. Зуёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўтара́, м. і н.; паўтары́, ж., ліч. кольк.
Адзін з палавінай. Паўтара метра. Паўтара рубля. □ Сяло расцягнулася ў адну доўгую лінію кіламетра на паўтара. Колас. Ад будкі, у якой жыве Сцяпан Птах, паўтары вярсты да станцыі і вярста да мястэчка. Навуменка.
•••
Ні два ні паўтара гл. два.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
1. Праляцець лапочучы, з шумам. Раптам пралапатаў крыламі нейкі вялізны птах, і мы аж скалануліся ад нечаканасці. Каліна.
2. што. Прагаварыць, сказаць што‑н. хутка, не зусім выразна. — От уліплі, дык уліплі! — пралапатаў адзін з .. [салдат]. Гурскі.
3. Лапатаць некаторы час (гл. лапатаць у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тась-тась-тась ’падзыванне гусей’ (брэсц., Нар. лекс.), ’падзыванне качак’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.). Укр. тась‑та́сь ’выгук для падклікання качак’, дыял. та́ся‑та́ся, тасю́‑тасю́ ’тс’, тась ’выгук для адгону качак’, рус. дыял. тась‑тась ’падкліканне качак’, польск. дыял. taś taś ’тс’, taśka ’качка’. Адносяць да гукапераймальных утварэнняў (ЕСУМ, 5, 526). Паводле Горбача (Дитяч., 6) з першаснага дзіцячага та́ся ’качка’ < *птася ’птушка’, гл. птах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
угары́, прысл.
У вышыні (у паветры, у небе); проціл. унізе. Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Колас. Вялікі чырвоны месяц вісіць угары над лесам. Мурашка. Зоры сінія высока Зазвінелі ўгары. Броўка. Каляровыя шары пралятаюць угары, Як за птахам птах у вырай. А. Александровіч. // У верхняй частцы чаго‑н.; уверсе. Угары, недзе пад страхой, ціўкнуў спрасонку верабей. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)