птах, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Птушка (звычайна вялікая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пта́х

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пта́х пта́хі
Р. пта́ха пта́хаў
Д. пта́ху пта́хам
В. пта́ха пта́хаў
Т. пта́хам пта́хамі
М. пта́ху пта́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

птах (род. пта́ха) м., разг. пти́ца ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

птах, ‑а, м.

Разм. Птушка, звычайна вялікая. У непраходнай глухамані гняздзіцца на векавых дрэвах рэдкі птах — чорны бусел. В. Вольскі. Дзед ганарыўся галубамі: маўляў, ні ў каго няма такіх разумных птахаў, як у яго... Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птах м паэт Vgel m -s, Vögel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Птах ’птушка (звычайна вялікая)’, ’птушка-самец’, ’птушкі; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, Мік., Булг., Нас., Ласт., Байк. і Некр.; драг., З нар. сл.; стол., Нар. лекс.; Ян.; бяроз., ЛА, 1), пташ ’тс’ (Нас.), таксама пта́ха ’птушка; вялікая птушка’, ’птушкі; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, Нас., Янк. 3., Мат. Гом.; маст., жабін., ЛА, 1), пта́шка ’птушка’ (Мат. Гом., ТС), ’дробная птушка; агульная назва дзікіх птушак’ (ТСБМ, ЛА, 1), пташʼё ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пта́шы ’птушыны’ (Нас.). Ст.-бел. птахъ (1580, Карскі 2-3, 36). Укр. птах, пта́ха, пта́шка ’птушка’, рус. дыял. птах, пта́ха (птя́ха), пта́ша ’тс’. Вытворныя ад прасл. *pъta (гл. птушка) з рознымі агентыўна-пеяратыўнымі суфіксамі. Булыка (Запазыч., 270) ст.-бел. птахъ ’птушка’ лічыць запазычаннем з польск. ptach ’тс’, але шырокі дыяпазон вытворных з такімі суфіксамі ва ўсходнеславянскіх мовах паказвае, што птах магло ўтварыцца і на уласнай глебе. Німчук (Давньорус., 171) сцвярджае, што памяншальна-ласкальныя формы тыпу стараж.-рус. пътахъ, пътаха маюць яшчэ праславянскае паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́ра-птах

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лі́ра-птах лі́ры-пта́хі
Р. лі́ры-пта́ха лі́р-пта́хаў
Д. лі́ры-пта́ху лі́рам-пта́хам
В. лі́ру-пта́ха лі́р-пта́хаў
Т. лі́рай-пта́хам
лі́раю-пта́хам
лі́рамі-пта́хамі
М. лі́ры-пта́ху лі́рах-пта́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Райскі птах

т. 13, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лі́ра-птах м., зоол. ли́ра-пти́ца ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыла́ты, -ая, -ае.

1. Які мае крылы (у 1—3 знач.).

К. птах.

Крылатая ракета.

2. перан. Акрылены, узнёслы.

Крылатая фантазія.

Крылатыя словы — трапныя, характэрныя словы, якія сталі хадавымі, шырокаўжывальнымі.

|| наз. крыла́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)