преть несов., в разн. знач. прэць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буцве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Трухлець, гнісці, прэць.

Буцвее вопратка ад доўгага ляжання.

|| зак. збуцве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.

|| наз. буцве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буцве́ць, ‑ее; незак.

Разм. Трухлець, парахнець, гнісці, прэць. Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць і буцвее, як дамавіна, той зруб. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разпрыва́ць ’размякаць, разбухаць’ (Сцяшк.). Ад прэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрэ́ць, ‑прэю, ‑прэеш, ‑прэе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла. Сена папрэла. □ Сонца спадала, і можна было не баяцца, што .. [расада] папрэе. Паўлаў. // Стаць запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).

2. Прэць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здуле́ць ’сапрэць’ (Сл. паўн.-зах.). З прэфіксам з‑ ад дулець ’тлець; пыліць’ (гл.), якое мае паралель у рус. дулеть, смал., арл. ’гарэць, тлець, а таксама ў літ. dūlė́tiпрэць, тлець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ. truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат. trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ. tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слізі́ць ‘сачыцца’, ‘мокнуць (пра рану)’ (Сл. ПЗБ, ПСл), слі́зіць, слізі́ць ‘тс’ (ТС), сюды ж, відаць, і слю́знуцьпрэць, гніць’ (Варл.). Параўн. укр. слизи́ти ‘сачыцца’, славац. sliziť ‘прапускаць вадкасць’, славен. slizéti ‘сачыцца’, серб.-харв. слизити ‘паціху цячы, сачыцца’, slíziti ‘тс’, балг. дыял. слизи ‘паціху прасочваецца праз якую-небудзь перашкоду, сочыцца’. Борысь (Czak. stud., 82) адносіць сюды і ўкр. сли́знути ‘таяць’, н.-луж. śliznuś ‘таяць, распускацца (пра снег, масла)’, старое польск. śliznąć ‘пакрывацца сліззю, рабіцца слізкім (пра мяса і інш.)’, śliżeć ‘станавіцца слізкім, вільготным (пра сала)’, славен. slizniti ‘таяць (пра снег, масла)’ і рэканструюе прасл. *sliziti ‘выдзяляць з сябе вільгаць, слізь’, што суадносіцца з *slizъkъ (з суф. ‑ъkъ), гл. слізкі, слізь. Параўн. БЕР, 6, 878; SEK, 4, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадзе́ць ’жыць у цяжкіх умовах, абы-як, гараваць’, ’марнець’, ’бязмэтна існаваць’ (ТСБМ; усх.-маг., КЭС; Гарэц., Янк. БП, Нас., Ян., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.; рэч., Нар. сл.). Рус. паўн. моде́ть ’гніць, псавацца’, ’кіснуць’, ’паволі рабіць што-небудзь’, ’слаба гарэць’, ’прэць’, ’тлець’, ’вянуць’, ’чаўрэць, марнець, існаваць’, моделый ’слабы, знясілены’, ’стомлены’. Звязана з ц.-слав. измъдѣти ’самлець’, мъдити, умъднѫти ’марудзіць’, з назвай левага прытока р. Мсты (Наўгар. вобл.) — Мда ’павольная рака’, з чэш. mdlý ’слабы, бяссільны’, польск. mdły ’лядаік’, ’слабы’, ’мізэрны’, в.-луж. módły ’тс’, славен. medǝ̀l ’слабы’, mǝ̀dléti ’марнець, чэзнуць’ (Фасмер, 2, 636 і 590–591; Праабражэнскі, 1, 544). Брукнер (347–348) у якасці і.-е. адпаведнікаў прыводзіць літ. maũsti ’ныць’, ’сумаваць’, ãpmaudas ’злосць, прыкрасць’, гоц. (ga)maudjan ’успомніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́зкі ‘гладкі, такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць або які цяжка ўтрымаць’, ‘пакрыты сліззю’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), слізь ‘цягучая і слізкая маса’ (ТСБМ), слізата́ ‘слізкасць’ (Сл. ПЗБ), слізо́та ‘заледзянелая дарога’ (тс), ‘калі пад нагамі слізка’ (Варл.), слі́знуць, слі́зі́ць ‘пакрывацца сліззю, прэць’ (ПСл), слі́дзікі ‘піражкі’ (брасл., Сл. ПЗБ). Укр. сли́зький, рус. сли́зкий, польск. ślizki, чэш. slizký, slzký, славац. slizký, славен. slízek, балг. сли́зък, ст.-слав. сльзъкъ ‘ліпкі; сакавіты’. Прасл. *slizъkъ утворана ад прасл. *slizь з суф. ‑ъkъ, параўн. укр. слиз, рус. слизь, чэш., славац. sliz, славен. slȋz ‘слізь’, балг. слиз. Роднасныя ст.-ісл. slíkr ‘гладкі’, ст.-в.-ням. slîhhan ‘красціся’, с.-в.-ням. slik ‘глей’, грэч. λίγδην ‘дакранаючыся да паверхні’, ст.-ірл. sligim ‘пэцкаць’. Гл. Міклашыч, 300; Праабражэнскі, 2, 300; Фасмер, 3, 671; Траўтман, 270; БЕР, 6, 876–878 з аглядам літ-ры. Узводзіцца да і.-е. *sleu̯gʼ‑ ‘слізгаць, слізкі’ (Покарны, 663–664; Сной₁, 581; Борысь, 617; SEK, 4, 312). Гл. яшчэ Махэк₂, 555; Шустар-Шэўц, 1315; ЕСУМ, 5, 300.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)