прэць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гнісці, тлець ад сырасці або цеплыні.

Мокрае сена прэе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца вільготным, сырым ад цеплыні.

Зямля вясной прэе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павольна даходзіць да гатоўнасці на жары, на невялікім агні.

Бульба прэе.

4. Пацець, пакрывацца потам (разм.).

Прэе дзед у ватоўцы на такім сонцы.

|| зак. сапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 і 4 знач.), упрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1, 3 і 4 знач.) і увапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. прэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэ́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прэ́ю прэ́ем
2-я ас. прэ́еш прэ́еце
3-я ас. прэ́е прэ́юць
Прошлы час
м. прэ́ў прэ́лі
ж. прэ́ла
н. прэ́ла
Загадны лад
2-я ас. прэ́й прэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прэ́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прэць несов.

1. в разн. знач. преть; (о слежавшемся и гниющем сене, зерне — ещё) горе́ть;

2. тлеть;

даўно́ яго́ ко́сці прэ́юць — давно́ его́ ко́сти тле́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэць, прэю, прэеш, прэе; незак.

1. Гнісці, псавацца ад сырасці і цеплыні. Было тут калісьці — Багнішчы-балоты, ў дрыгве прэла лісце, Асокі, чароты... Купала. // Станавіцца запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).

2. Разм. Пацець, пакрывацца потам ад цеплыні, цёплага адзення. Цыганы прэлі пад сваімі паласатымі коўдрамі, і я пазайздросціў людзям. Чыгрынаў. // перан. Старанна, шчыра займацца якой‑н. справай, трацячы шмат часу і сіл.

3. Разм. Ратавацца, даходзіць да поўнай гатоўнасці на невялікім агні. Бульба прэе. □ І свіную рабрынку, якая прэла ў .. баршчы, я браў не відэльцам.., а пальцамі, як у дзяцінстве. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэць

1. (гніць) fulen vi, mdern vi, verrtten vi (s);

2. разм. кул. (тушыцца) dämpfen vi, schmren vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прэць ’гнісці, псавацца ад сырасці і цеплыні’; ’пацець, пакрывацца потам’, ’гатавацца’ (Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ; брасл., шальч., даўг., гродз., астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’адмакаць’ (мядз., Сл. ПЗБ). Рус. преть ’пацець, прэць’, укр. прі́ти ’тлець, гніць, пацець, прэць’, польск. przeć ’пацець, буцьвець, прэць’, н.-луж. prěś ’засыхаць, вянуць’, параўн. таксама серб. *прети ’псавацца пад уплывам вільгаці і цеплыні’, рэканструяванае на падставе дзеепрыметнікаў испрѐл ’засушаны, завялы (пра садавіну, гародніну)’, пре̏лав ’падгарэлы’ (Огледна св., 65). Прасл. *preti, звязанае з *para, гл. пар (Фасмер, 3, 362; Шустар-Шэўц, 2, 1156; ЕСУМ, 4, 588; Бязлай, 3, 25). Роднасныя грэч. πρήυω, πίμπρημι ’палю, спальваю’. Персан (875; гл. Коген, Запіскі, 9, 84–85), Брукнер (442), Банькоўскі (2, 825) не аддзяляюць ад *perti (гл. пе́рці ’пхаць, папіхаць, моцна націскаць’), разглядаючы *pьrětiпрэць’ як інхаатыўны дзеяслоў ад яго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сапрэ́ць гл. прэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрэ́ць гл. прэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрева́ть несов. прэць, пачына́ць прэць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обопрева́ть несов. прэць, абаправа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)