Ро́та ’вайсковае падраздзяленне ў складзе батальёна’ (ТСБМ), ст.-бел. рота ’рота, атрад войска’ (1516 г.) — са ст.-польск. rota ’атрад войска’, якое з ст.-в.-ням. rote, rotte ’натоўп, рота’; апошняе — з ст.-франц. rote < народналац. rupta (cohors) ’частка, часцінка кагорты’, ’усхваляванае, разбітае войска’ < дзеепрым. ruptus < rumpere ’разрываць, парушаць, прыпыняць’. Трэба адрозніваць ад ст.-слав. ротапрысяга’ (гл. ESJSt, 13, 777).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узмужне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым, сталым. Вярнуўся .. [Дзяніс] у Сяргееўку вясной сорак восьмага года. Узмужнелы, стройны, па-салдацку падцягнуты. Гроднеў. Сур’ёзнасць і заклапочанасць рабілі .. [Вольгу] ўзмужнелай, сталай. Пестрак. / Пра расліны. Перайначылі мясціны Працавітыя гады: Горда высяцца яліны, Узмужнелыя дубы. Матэвушаў. // У якім праяўляецца поўнае фізічнае развіццё. Узмужнелы голас. Узмужнелая постаць. // Загартаваны ў баях, працы і пад. Вучань мой, як і я, прайшоў вайну і вярнуўся ўзмужнелым. Кавалёў.

2. перан. Які дасягнуў высокай ступені ў сваім развіцці. Такім чынам, можна сказаць, што ўжо ў зборніку «Прысяга» талент Панчанка паўстае ідэйна ўзмужнелым, узбагачаным новымі каштоўнымі якасцямі. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяцанне, слова, зарок, гарантыя; абяцанка, абяцанка-цацанка, посул, бажба (разм.); абавязацельства, запэўненне, запэўніванне (кніжн.); прысяга, клятва (выс.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вае́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вайной. Ваенныя падзеі, планы, дзеянні. Ваенная тайна. Ваенны час. Ваенны канфлікт. // Заснаваны на законах вайны. Ваеннае становішча. // Прызначаны для патрэб вайны. Ваенны завод. Ваенная тэхніка. Ваенная база.

2. Які мае адносіны да арміі, звязаны са службай у арміі. Ваенная прысяга. Ваенная служба. Ваенная справа. Ваеннае вучылішча. Ваеннае ведамства. Ваенны парад. Ваенная трывога. // Такі, як у арміі. На станцыю з.. ваеннай дакладнасцю прыбывалі санітарныя цягнікі. Карпаў. // Які ўласцівы ваеннаслужачаму, належыць яму. Ваенная выпраўка. Ваенная форма.

3. у знач. наз. вае́нны, ‑ага, м. Ваеннаслужачы. А Даша, Даша-нявестка, сарамліва, і з нейкім наіўным здзіўленнем пазірала на ваеннага, быццам не давала сабе веры, што гэта той самы небарака Геня. Ракітны.

•••

Ваенны камунізм гл. камунізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыга́ць, рыгаці ’ванітаваць’ (ТСБМ; астрав., чэрв., шчуч., шальч., гродз., Сл. ПЗБ), ’адрыгацца пасля яды’ (Нас.), ры́гі ’ваніты’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рыгну́ць душо́ю ’памерці’ (Гарэц.) рус. дыял. рыга́ть ’рыгаць’, ’ванітаваць’, ’плакаць’, укр. рига́ти, польск. rzygać ’ванітаваць, рыгаць’, ryhać ’рыгаць’, ’кашляць’, в.-луж. rihać ’адрывацца’, н.-луж. rygaś ’адрывацца’, чэш. řihati ’ванітаваць’, славен. rígati ’ванітаваць, рыгаць’, rîga ’адрыванне’, ’частка выступаючай зямлі’, серб.-харв. рѝгати ’рыгаць’, ри̏гавица ’ікота’, ’адрыжка’, балг. ри́гам, макед. рига ’рыгаць’, ст.-слав. рыгати сѧ. Прасл. *rygati: *rigati ’рыгаць, адрываць’ (Копечны, 313). Да і.-е. *rug, з іншай ступенню вакалізму *reu‑g ’рваць’, ’цягнуць’, параўн. грэч. ἐρυγή побач з ἐρεύγομαι ’плюю’, ’рыгаю’ у той час, як у балтыйскай групе побач з літ. rúgti ’кіснуць’, ’адрываць кіслым’, лат. rûgt ’брадзіць’, ёсць і перагаласоўка перфекта, параўн. літ. riáugeti ’кіснуць’, лат. raûgtiês ’рыгаць’ (Фасмер, 3, 526 з літ-рай; Скок, 3, 140; БЕР, 6, 248; Аникин, Этимология–1982, 75–77; Куркіна, ОЛА, Исследов. 278–280).

Ры́гаць ’плакаць наўзрыд’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.), ’рыпець, скрыпець’, ’мурлыкаць’ (ТС), ’адрывацца’ (Гарэц.), ’скрыпець’ (Юрч.), ры́гнуць ’скрыпнуць, рыпнуць’ (ТС), ры́ганне ’плач наўзрыд; крывадушная прысяга’ (Нас.), ’скрып, рыданне’ (Юрч.). Гукапераймальнае слова. Семантычны наватвор на аснове рыга́ць (гл.), параўн. рус. рыга́ть ’плакаць’. Але ў гэтым выпадку застаецца незразумелым перанос націску. Магчыма, такім чынам размяжоўваецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяга́ць ’ісці, рухацца’, ’прасцірацца, даходзіць да якой-небудзь мяжы, узроўню і пад.’ (ТСБМ), ’працягваць руку, каб што-небудзь узяць’ (Стан.), ’накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.), сіга́ць ’імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), часцей з прыстаўкамі: дасяга́ць, прысяга́ць (гл. прысяга), ст.-бел. сѧгнути: сѧгнулъ рукою (Альтбаўэр). Укр. сяга́ти, сягну́ти ’даставаць, хапаць’, рус. сяга́ть, польск. sięgać ’дасягаць, выцягваць руку’, в.-луж. sahać ’даставаць; ісці вялікімі крокамі’, н.-луж. segaś ’выцягваць руку; даставаць, хапаць’, чэш. sahať ’тс’, славац. siahať ’даставаць, хапаць’, серб.-харв. се̏гнути се ’пацягнуцца, працягнуць руку’, славен. séči ’тс’, балг. пася́гам ’працягваю руку’, макед. сега ’сягаю’, ст.-слав. сѧгнѫти ’працягнуць руку’. Прасл. *sęgti, *sęgati роднаснае літ. sègti ’зашпільваць’, sagà ’засцежка, гузік’, sãgas ’пятля’, лат. segt ’пакрываць’, ст.-інд. sájati ’прылягае, прымыкае’, ст.-перс. frahanjati ’вешае’, ірл. suanem ’канат’; да і.-е. *seg‑, *seng‑ ’вязаць, злучаць, датыкацца’; гл. Траўтман, 252; Покарны, 887; Фасмер, 3, 825; Скок, 3, 214; Шустар-Шэўц, 1264; Борысь, 547; супраць сувязі з літ. siekti ’сягаць, дасягаць’, síeknis ’сажань’ Міклашыч, 291; Махэк₂, 535, таксама Бязлай (3, 221) па фанетычных прычынах; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495–496; Анікін (Этимология–1983, 48 і наст.) звязвае славянскае слова з герм. *sinkʷan, (параўн. гоц. sagqjan, ст.-в.-ням. senken, ст.-сакс. sincan і г. д.), у семантычным радзе яшчэ ёсць значэнні ’апускацца, асядаць; тануць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)