вырака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Уст. і паэт. Абвяшчаць, выказваць. Выракаць прысуд. □ [Сімон:] Не тое грэх, што ў вусны ўваходзіць, А тое грэх, што вусны выракаюць. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пригово́р м.

1. (судебный) прыгаво́р, -ру м.; прысу́д, -ду м.;

вы́нести пригово́р вы́несці прыгаво́р;

оправда́тельный пригово́р апраўда́льны прыгаво́р;

сме́ртный пригово́р смяро́тны прыгаво́р (прысу́д);

привести́ пригово́р в исполне́ние прыве́сці прыгаво́р (прысу́д) у выкана́нне;

2. (постановление) пастано́ва, -вы ж.; (решение) рашэ́нне, -ння ср.;

3. перен. прысу́д, -ду м., прыгаво́р, -ру м., вы́рак, -ку м.;

что ни сло́во — пригово́р што ні сло́ва — прысу́ды́рак);

4. (прибаутка) обл. пры́маўка, -кі ж., прыгаво́рка, -кі ж.;

голова́ с покло́ном, язы́к с пригово́ром погов. галава́ з пакло́нам, язы́к з прыгаво́ркай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суде́бный судо́вы;

суде́бная медици́на судо́вая медыцы́на;

суде́бный пригово́р судо́вы прысу́д;

суде́бный исполни́тель судо́вы выкана́ўца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Судзьба́ ’доля, лёс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС): sudźba bóża ’прадвызначэнне’ (Федар. 4), судзьба́ — працэсуальны назоўнік ад дзеяслова судзіць (слуц., Жыв. НС), ст.-бел. судба ’тс’: судбы судеи (Альтбаўэр). Параўн. старое ўкр. судьба́ ’доля’, рус. судьба́ ’лёс’, чэш. sudba ’прадвызначэнне, доля’, славен. sódbaпрысуд; меркаванне, думка’, старое ’лёс’, серб.-харв. судба ’тс’, балг. съдба́ ’тс’, макед. судба ’доля, лёс’, ст.-слав. сѫдьбапрысуд; права, закон; рашэнне, пастанова’. Прасл. *sǫdьba — абстрактны назоўнік ад *sǫditi, гл. судзіць (Шустар-Шэўц, 1376; Скок, 3, 356; Бязлай, 3, 283). Існуе меркаванне, што гэта самастойныя ўтварэнні ў асобных славянскіх мовах, а значэнне ’лёс’ распаўсюдзілася пад уплывам рускай мовы. параўн. Махэк₂, 568; Русек, Этимология–2000–2002, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгавор, прысуд, суд; вырак (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осужде́ние ср.

1. (судебное) асуджэ́нне, -ння ср., прысу́д, -ду м.;

2. (порицание) асуджэ́нне, -ння ср., ганьбава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нядо́ўга,

1. прысл. На працягу невялікага адрэзку часу, не вельмі доўга. Снег ішоў нядоўга. Прыцерушыўшы зямлю, перастаў. Мяжэвіч. Радзіліся [суддзі] нядоўга. Праз хвілін дваццаць абвясцілі прысуд. Крапіва. Ніна ведала, што Шабуня пражыве нядоўга. Мележ.

2. безас. у знач. вык. Разм. Лёгка, няцяжка. У такім віры і патануць нядоўга.

•••

Нядоўга і да граху — лёгка і скора можа здарыцца што‑н. непрыемнае, непапраўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., што.

1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі. Галавач. // Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад. Залескі. // Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.

2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Прызнаць афіцыйна ўстаноўленым, прынятым. Зацвердзіць пяцігадовы план. Зацвердзіць праект. Зацвердзіць парадак дня сходу. // Аформіць юрыдычна, у законным парадку. Войт патрабаваў вярнуць стары магістрат да кіравання горадам. Гэты прысуд зацвердзіў кароль. Шынклер.

2. каго. Афіцыйна прызначыць каго‑н. куды‑н. або кім‑н. Зацвердзіць на пасаду дырэктара. Зацвердзіць загадчыкам фермы. // Юрыдычна пацвердзіць законнасць чыіх‑н. правоў, абавязкаў і пад. Зацвердзіць дзяцей у правах спадчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)