Няць ’браць; узяць, схапіць; верыць; зразумець, навучыцца, засвоіць’ (Гарэц.), ’стукнуць; крануць’ (Нас.), ’узяць (з намаганнем)’ (Яруш.), ’браць’ (Сержп.), ’есці’ (полац., Нар. лекс.). Да прасл. *jęti, гл. яць, узяць; н‑ мае прыставачны характар, параўн. таксама прыставачнае и‑ у ст.-бел. инялъ, не инѧли (XVI ст.) = ст.-слав. ѭлъ (Карскі, 1, 264; 325), паходзіць ад некаторых прыназоўнікаў (*vъn‑, *sъn‑ і пад., Фасмер, 3, 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нададзе́ць ’надакучыць’ (ваўк., лід., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), надодзёць ’надаесці, абрыднуць’ (ТС). Вытворнае ад дадзець ’тс’, што мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *dodeti, прыставачны дзеяслоў ад *deti ’дзеяць, рабіць’, таксама ’гаварыць’; звяртае на сябе ўвагу аднолькавае развіццё семантыкі беларускага і паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. додея, макед. додее, серб.-харв. додщати ’надаесці, надакучыць, абрыднуць’, якая развілася на базе першаснага значэння ’дакрануцца, чапляцца’, параўн. тлумачэнне бел. дадзець ’задеть за живое’ (Нас.). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 1974, 5, 48; ЕСУМ, 2, 102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпра́віць ’пакласці прыправу; дадаць што-небудзь; прыладзіць, прымацаваць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’прыгатаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), прыпра́ўка ’прыробка; прыладжванне, прымацоўванне’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. прыправити ’падрыхтаваць, зрабіць’. Рус. приправля́ть, припра́вить ’дадаваць (у ежу)’; ’выконваць разнастайныя работы па гаспадарцы’; ’майстраваць, прыладжваць’, укр. припра́вити ’прымацаваць, прыладзіць’; ’прыправіць’, польск. przyprawić ’прыладзіць, прымацаваць; прыправіць ежу’, чэш. připraviti ’падрыхтаваць; уладкаваць’, славац. pripraviť ’тс’, серб.-харв. припра́вити, славен. pripraviti ’тс’, балг. припра́вям ’дадаваць (у ежу)’. Прыставачны дэрыват ад *praviti, гл. пра́віць 1, г. зн. ’падрыхтоўваць як належыць’. Усходнеславянскія і польскія значэнні агульнаславянскага дзеяслова семантычна проціпастаўлены паўднёваславянскім і славацкаму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аціля́кавацца ’надта марудзіць, абыякава адносіцца да справы’ (Янк. Мат.), ацялякаваць, ацялякавацца ’марудзіць’ (КСП), ацілягавацца ’марудзіць, нядбайна адносіцца да працы’ (КЭС, лаг.), ацялягвацца ’рабіць нешта павольна’ (мядз., Цыхун, вусн. паведамл.), аціляка ’марудная, павольная ў справе асоба’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Магчыма, запазычанне з літоўскай мовы, параўн. atsilìkti, atsiliẽkti ’адстаць, адставаць’, зваротны прыставачны дзеяслоў ад lìkti, liẽka ’аставацца, астацца’, крыніцай запазычання магла быць форма 3‑й ас. адз. л. atsiliẽka (адносна апошняй формы гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 209), параўн. аціляка, з пазнейшым расшырэннем адыменнай дзеяслоўнай асновы суфіксам ‑ва‑, параўн. прастарэка ’балбатун’ — прастарэкаваць ’гаварыць лухту, балбатаць’, варыянтнасць у корані слова тлумачыцца фанетычна: а замест і ў выніку прыпадабнення складоў, г замест к як вынік азванчэння ў інтэрвакальным становішчы, параўн. дыял. стага́н, ’шклянка’ і інш. У карысць такой версіі сведчаць і лінгвагеаграфічныя даныя, аднак яны не пярэчаць і іншай версіі: ацялякавацца ад целекаваты, у сваю чаргу ўтворанага ад вядомага з гаворак на беларуска-літоўскім паграніччы і паўночна-ўсходніх польскіх гаворак цяляк (cielak) цяля; дурнаваты, няразвіты хлопец’, раней таксама ’пастух цялят; гультай, разява’. Больш праблематычнай здаецца сувязь з полац. цюлёгаць ’квэцаць, рабіць абы-як’ (Садоўскі, вусн. паведамл.), польск. ciulać ’марудна і абы-як рабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)