прыста́вачны гл. прыстаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыста́вачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыста́вачны прыста́вачная прыста́вачнае прыста́вачныя
Р. прыста́вачнага прыста́вачнай
прыста́вачнае
прыста́вачнага прыста́вачных
Д. прыста́вачнаму прыста́вачнай прыста́вачнаму прыста́вачным
В. прыста́вачны (неадуш.)
прыста́вачнага (адуш.)
прыста́вачную прыста́вачнае прыста́вачныя (неадуш.)
прыста́вачных (адуш.)
Т. прыста́вачным прыста́вачнай
прыста́вачнаю
прыста́вачным прыста́вачнымі
М. прыста́вачным прыста́вачнай прыста́вачным прыста́вачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыста́вачны в разн. знач. приста́вочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыста́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца прыстаўкай. Прыставачная частка слова. // Які мае ў сваім складзе прыстаўку. Прыставачныя дзеясловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыста́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -та́вак, ж.

1. Тое, што прыстаўлена, далучана да чаго-н.

Тэлевізійная п.

2. У граматыцы: частка слова, марфема, якая стаіць перад коранем; прэфікс.

|| прым. прыста́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Прыставачныя дзеясловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приста́вочный в разн. знач. прыста́вачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Панара́т ’вязанка’ (Яруш.). Прыставачны дэрыват ад не- рат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паля́к, поляк ’вялікі гаршчок з двума вушкамі на 1–1,5 пуда жыта’ (Вярэн.). Рус. смал. полячишка ’маленькі гаршчок’. Прыставачны дэрыват ад ляк© ’глыбокі гліняны гаршчочак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычвара́цца ’прыдурвацца; прытварацца’ (брасл., даўг., Сл. ПЗБ), прычвораць ’выдумляць, вычвараць’ (ТС), сюды ж прычварыць ’цкаваць жывёлу сабакам’ (Шат.). Прыставачны дзеяслоў да чвэрыць (гл.). Параўн. яшчэ пачвара, вычвараць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбітны́ ’лоўкі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’развіты’ (Касп.), розбітны́ ’кемлівы, бойкі’ (ТС), рус. разбитно́й ’прабіўны, зарадны; прайдошлівы’. Прыставачны аддзеяслоўны прыметнік ад разбіць (гл.), параўн. прасл. *bitьnъ(jь) ’баявы, доблесны, бравы’ (ЭССЯ, 2, 102–103), а таксама біту́н ’задзірысты чалавек’ (КЭС). Да семантыкі параўн. разбі́цца ў ляпёшку ’дасягнуць мэты насуперак усяму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)