дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пло́хі, плохы, плохый ’спакойны, сарамлівы’ (Сл. ПЗБ), ’мірны, рахманы’ (гродз., Нар. сл.), плохыйпрыручаны’, плоха(я) (курыца) (кобр., ц.-палес., гродз., ЛА, 1); укр. плохий ’мірны, ціхі, лагодны, рахманы, пакорлівы’, тюховитий ’тс’, рус. архані. плохливый ’баязлівы’, цвяр., пск. плохой ’някемлівы, бесклапотны’; польск. płochy ’нясталы, схільны да уцёкаў, палахлівы’, харв. чак. plóh ’сарамлівы, нясмелы’. Звычайна суадносяць гатую лексему з полах (Фасмер, 3, 286; Маргынаў, Слав. акком., 127–128) < прасл. *ро!хь з блізкай семантыкай ’трывожны, хвалюючы’, тлумачачы яе як рэдукцыю поўнагалосся (Банькоўскі, 2, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ручно́й

1. в разн. знач. ручны́;

ручны́е часы́ ручны́ гадзі́ннік;

ручна́я рабо́та ручна́я рабо́та (пра́ца);

ручна́я прода́жа ручны́ про́даж;

2. (о животных) сво́йскі, прыру́чаны; ручны́;

ручно́й со́кол ручны́ со́кал.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ручны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны, прыстасаваны для рукі (у 1, 2 знач.), для рук. Ручны гадзіннік. Ручны багаж.

2. Які робіцца рукамі, уручную, а не машынай. Ручная здабыча вугалю. // Зроблены ўручную. Ручная вышыўка. // Які прыводзяцца ў дзеянне рукой, рукамі. Ручны станок. Ручная граната.

3. Такі, які не баіцца чалавека, прывык да чалавека; прыручаны (пра жывёлін, звяроў). Зайчанятка так прывыкла да Жэні, што зрабілася проста ручным: Жэня выпускае яго з клеткі, і яно бегае за ёй, як кошка. Якімовіч. А выведуцца маладыя арляняты, возьме [Гошка] адно з гнязда і прыручыць: няхай у іх будзе ручны арол. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пітава́цца ’харчавацца’ (Ян.), стараж.-рус., ст.-рус. питовати ’карміць’ (XIII–XIV стст. < XI ст.), питоватися ’ўжываць ежу’ (XI ст.), ’мець асалоду’ < питати < прасл. *pitati ’карміць’, параўн. рус. питать ’тс’, укр. пити́мий ’родны, блізкі’, пи́томець ’выхаванец’, славен. pítati ’карміць’, серб.-харв. пи̏тати, макед. питомпрыручаны, свойскі’, ’лагодны, ціхі, рахманы’, питомец ’выхаванец’, ст.-чэш. pitomý ’ціхі, лагодны’, чэш. ’дурны’ (у выніку мены значэння паводле назірання за жывёламі, якіх гадуюць у няволі: яны страчваюць свае прыродныя рысы і становяцца нібы “атупелымі” — Махэк₂, 452), ст.-слав. питѣти, пазней питати ’насычаць, карміць’, якое параўноўваюць з літ. piẽtūs ’абед’, pietáuti ’абедаць, перакусваць’, ст.-інд. pitú‑(m) ’ежа’, авест. pitu‑ ’тс’, piϑwā ’тс’, ’частка ежы’, і.-е. *poi̯‑, *pi‑ (гл. пе́ставаць; пір, піць). (Покарны, 833; Фасмер, 3, 268; Бязлай, 3, 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сво́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Не дзікі, выгадаваны чалавекам (пра жывёл, птушак). Свойская свіння. □ І свойскія гусі таксама Добра ляталі калісьці, І з ветрам умелі спрачацца, І крылы аб воблакі чысціць. Сіпакоў. // Культурны, вырашчаны чалавекам (пра расліны). Свойскія кветкі. □ — Гэта і ёсць свойскае дрэва. Яблыня, — з прыкметнаю злосцю ў голасе адказаў Хрупак. — Была свойская, а стала не свойская. Здзічэла. Чыгрынаў.

2. Прыручаны чалавекам; ручны. Ласяняты ў гадавальніку хутка зрабіліся зусім свойскімі. В. Вольскі. Маладую, калі прыехалі дадому, пан загадаў замкнуць у далёкіх пакоях. Маладога — кінуць свойскаму мядзведзю. Караткевіч. // Рахманы, спакойны, не брыклівы. Свойскае жарабя. // Разм. Паслухмяны (пра чалавека). Па-ранейшаму.. [Красанок] яшчэ дужы.. Усюды свойскі, пакладзісты. Гроднеў.

3. Не куплёны, хатняга вырабу. Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскай работы бурнос з башлыком. Пестрак. // Прыгатаваны дома (пра харчы). [Цярэшка:] — Хіба ў нас больш нічога на стале няма? Вунь жа, дзякаваць богу, парасяцінка, свойская кілбаска. Сабаленка.

4. Разм. Які прыязна, спагадліва адносіцца да людзей; таварыскі. Цішка — добры мой сусед, Гэта — хлопец-усёвед. Свойскі і разумны — Не бывае сумны. Агняцвет. Мужык што трэба — свойскі, моцны. Паможа кожнаму ў бядзе. Панчанка. // Уласцівы такім людзям або адносінам паміж такімі людзьмі. Таня і не заўважыла, як шапачнае знаёмства з Павалковічам стала пераўтварацца ў свойскія, даволі прыязныя адносіны. Машара.

5. Характэрны, знаёмы, пашыраны на якой‑н. тэрыторыі. А як песню пачуў, што над рэчкай звініць,.. Я пазнаў чагось свойскага многа ў ёй: Калісь чуў гэта ў песнях старонкі сваёй. Багдановіч. Асенняй раніцою, Па нашай звычцы свойскай, Нас цэлай грамадою Праводзілі ў войска. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзі́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей). Дзікія плямёны. // Не прыручаны, які жыве на волі ў адрозненне ад свойскага (пра жывёл і птушак). Дзікая каза. Дзікія гусі. □ Дзікі япрук рые зямлю ў глухіх закутках. Чорны. Час ад часу пачуеш вурчанне дзікіх галубоў, відаць, таксама стомленых спякотай. Брыль. // Не культываваны, які расце на волі ў адрозненне ад садовага, агароднага (пра расліны). Дзікая канюшына. Дзікая груша. □ Варвара прысела на лаўку ў альтанцы, апавітай дзікім вінаградам. Васілевіч. // Не крануты рукой чалавека; недаступны; нязведаны (пра абшары, прасторы). Дзікія нетры. Дзікія джунглі. Дзікія горы. □ Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы, а неўзабаве засквірчыць, запахне па-хатняму сала з цыбуляй — адзнака таго, што гэты бераг з усёй сваёй .. дзікай прыгажосцю абжыты гаспадаром, зямлі. Брыль. Бездань сініх вышынь, Дзікай Арктыкі лёд Добра нам вядомы. Колас.

2. Незаселены, неабжыты; глухі, запушчаны. [Зося] мінула гэтае ціхае цяпер, пустое.. дзікае месца. Чорны. — Каб гэты дзікі кут не быў добрым прытулкам для звяроў, — сказаў Віктар, — тады і нам не прыйшлося б тут сядзець. Маўр.

3. Нястрымны, неўтаймаваны, шалёны. Твар .. [Стафанковіча] завастрыўся, вочы глядзелі з дзікай зайздрасцю. Чорны. Дрыжачымі пальцамі зноў замацоўваў Мікола лыжы, у душы яго кіпеў нейкі дзікі гнеў. Навуменка.

4. Які пераходзіць межы нармальнага; неверагодны. Дзікі крык. □ Залямантавала бабка, але тут жа і сціхла, быццам гэты доктар сваімі рукамі зваліў з яе старых знясіленых плеч цэлую гару дзікага болю. Васілевіч. Пра, дзікія .. гулянкі [пана Скірмунта] з нечалавечымі ўчынкамі склаліся жудасныя легенды. Чарнышэвіч. // Жорсткі, зверскі, люты. Дзікае забойства. Дзікая расправа. □ .. [Нор] не хоча вяртацца.. у тую краіну дзікіх законаў.. Бацьку яго лінчавалі, маці памерла, шукаючы работы. Шамякін.

5. Дзіўны, незвычайны, недарэчны. Дзікая думка. □ І ніхто не разважыў, што гэта вясна Напляла дзікіх планаў, каторых не здзейсніць. Глебка.

6. перан. Які дзічыцца, пазбягае людзей; недаверлівы, нелюдзімы. Дзікі хлапчук. □ Мне ўжо і бабы казалі: «Дзікі якісь твой госць. Усё адзін, адзін». Вышынскі.

7. Не звязаны з пэўнай арганізацыяй; нелегальны. — Слухай, Пятро Макаравіч, хто ў нас пазірае за будаўніцтвам прыватных дач? .. Я маю на ўвазе дачы дзікія, што растуць у другіх месцах як грыбы. Шамякін. Пляж зваўся «дзікім», і людзей на ім ніколі не бракавала. Васілёнак.

•••

Дзікае мяса гл. мяса.

Дзікім голасам гл. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)