Паўпе́ч (швянч.), паўпечак (паст.) ’лаўка каля печы’ (Сл. ПЗБ). З папеч, папечак, якія з бел. прыпеч, прыпечак, пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. ра‑ (дзеяслоўны прэфікс) адпавядае таксама бел. прэфіксу пры‑: padidinti, pakelti ’дадаць, прыбавіць’, padegintiпрыпячы’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызы́рыцьпрыпячы’ (ТС). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зафіксаванага там жа зыр ’гарачыня, спёка, жар’ (гл.). Верагодна, сюды ж трэба аднесці прызы́рыць ’прымусіць; прыструніць’ (Шат., Хрэст. дыял., ТС) з далейшым развіццём семантыкі ’пячы’ → ’біць’. Гл. таксама Антропаў, Супр. чыт. III, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Сагрэць чым‑н. гарачым і вільготным. Прыпарыць нарыў. Прыпарыць нагу.

2. Моцна прыпячы. Ёй [расе] шаптаў лазовы куст надрэчны: «Што блішчыш?.. Твой лёс недаўгавечны, Ледзьве сонца горача прыпарыць, Знікнеш ты, празрыстая, ў абшары...» Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Прайшлі дажджы, прыпарыла. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. падпёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. падпячы; зак.

Разм.

1. што. Падрумяніць (пра хлеб і пад.). Падпячы хлеб.

2. што. Дапячы сыраватае. Падпячы бульбу.

3. што і чаго. Спячы ў дадатак да чаго‑н. ужо спечанага.

4. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць, прыпячы (пра сонца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпяка́ць несов.

1. в разн. знач. припека́ть;

2. прижига́ть;

3. (слегка обжигать) прижига́ть;

4. безл., перен. приходи́ться кру́то;

1-4 см. прыпячы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыжа́ляць ’крыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну)’ (дзярж., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́лець ’тлець’ (гл.; таксама жу́ляць, жу́раць), для якога, відаць, можна прапанаваць прасл. *žalěti, параўн. таксама каш. žaleć ’тлець’ (на апошняе, як і на ст.-польск. žal ’працэс гарэння’, звярнуў увагу яшчэ Ільінскі; гл. Бярнштэйн, Чередования, 12). Такім чынам, ёсць падставы рэканструяваць пару *žalěti/*žalь, адпаведную *žariti/*žarъ. Абедзве пары суадносяцца з і.-е. сінанімічнымі каранямі *g​her‑/g​hel; параўн. яшчэ і.-е. *g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, добра адлюстраванае ў германскіх мовах (Покарны, 1, 399, 495; Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272). Параўн. таксама балг. дыял. прижулям ’(пра сонца) прыпячы, напячы’, якое, згодна з БЕР, 5, 710, ад жуля ’пячы, шчымець’, што, магчыма, звязана з зыходнай формай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

1. каго-што. Злёгку падпаліць; прыпаліў. [Злобіч:] — Косы, косы не раскідай, Надзя! Ці хочаш, каб я прысмаліў іх? М. Ткачоў.

2. Разм. Прыпаліць, прыкурыць. [Федзя], прысеўшы, паспешліва закурвае. Я таксама прашу прысмаліць. Місько.

3. Моцна прыгрэць, прыпячы. А пасля Пятра прысмаліла спёка, і на загонах вузкіх, як шнуры, сялянскіх палосак усё села макам. Сабаленка.

прысмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак.

1. што. Злёгку, няпоўнасцю пасмаліць, прасмаліць. Прысмаліць човен.

2. каго-што. Прымацаваць смалою. Таго, што кахаў яе найбольш за другіх, прысмалілі валасамі да сасны... Асіпенка. // перан. Прыцягнуць, прывабіць. [Маці:] — І прашу, бярыся, прашу, за розум. Ну, скажы ты мне, чым гэты Васіль, галган стары, цябе прысмаліў? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пекану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., аднакр.

Разм.

1. каго, каму і без дап. Параніць, прычыніць боль чым‑н. распаленым, жыгучым. Пекануць агнём. Пекануць крапівой. □ Не паспеў я і вокам міргнуць, як адна аса пеканула мяне проста ў брыво. Якімовіч. // Абдаць жарам; прыпячы. У твар .. [Арсену] пеканула чырвань ці то ад злосці, ці то ад сораму. Сабаленка. // перан. Імгненна ўзрушыць чым‑н. Пекануць позіркам. □ [Леапольд Гушка] адвык думаць пра ватага чалавека, а цяпер гэтае аблічча пеканула яму ў сэрца. Чорны.

2. каго і без дап. Моцна выцяць, агрэць. Пекануць бізуном па спіне.

3. Востра, моцна пранізаць, адчуцца (пра боль). Паспрабаваў падняцца і не здолеў — у левай назе пекануў боль. Шамякін. // безас. Пра адчуванне вострага, нясцерпнага болю. — У левы локаць так пеканула, што думалася — рука адляцела. Алешка.

4. Выстраліць; пальнуць. Быццам па ваўках, дзед звыкла Пекануў з драбавіка. Астрэйка. Я спыніўся, паглядаючы на шарака і падумаў: а што калі зайсці з боку кустоў ды адтуль пекануць касому. Ляўданскі.

5. перан.; што і без дап. Сказаць рэзка, прама што‑н. непрыемнае, непажаданае; упікнуць; абразіць. — А захваліць мы не захвалім, старшыня. Заслужыце, і благое ў вочы пеканём. Пальчэўскі. А раўнаваў Косця Гену да справы. І гаварыў яму ў вочы, што думаў. Па праву партызанскай дэмакратыі. Сёння — там, у сямейным лагеры, — таксама пекануў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рить сов.

1. (нанести удар) уда́рыць, вы́цяць; (стукнуть) сту́кнуць;

уда́рить па́лкой уда́рыць (вы́цяць, сту́кнуць) па́лкай;

уда́рить по столу́ сту́кнуць (уда́рыць) па стале́;

2. в др. знач. уда́рыць;

мо́лния уда́рила в де́рево мала́нка ўда́рыла ў дрэ́ва;

уда́рить в наба́т уда́рыць у звон;

уда́рить на врага́ уда́рыць на во́рага;

уда́рить во фланг уда́рыць у фланг;

уда́рить в штыки́ уда́рыць у штыкі́;

уда́рить по недоста́ткам уда́рыць па недахо́пах;

3. (с силой начаться — о явлениях природы) прыці́снуць; прыпячы́; лі́нуць, хлы́нуць;

уда́рил моро́з прыці́снуў маро́з;

уда́рила жара́ прыпякла́ гарачыня́;

уда́рил ли́вень лі́нуў (хлы́нуў) дождж;

4. безл. (внезапно охватить, бросить в жар, в пот и т. п.) разг. кі́нуць; (в голову) уда́рыць, сту́кнуць;

его́ уда́рило в пот яго́ кі́нула ў пот;

от испу́га в го́лову уда́рило ад спало́ху ў галаву́ ўда́рыла;

5. (о музыке, пляске) разг. урэ́заць, прыўда́рыць;

уда́рить по карма́ну уда́рыць па кішэ́ні;

уда́рить по рука́м уда́рыць па рука́х;

не уда́рить в грязь лицо́м не уда́рыць у гразь тва́рам, не ўпа́сці ў гразь тва́рам;

па́лец о па́лец не уда́рить па́льцам не паварушы́ць (па́льцам аб па́лец не ўда́рыць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)