прыпыне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпыняць — прыпыніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спыні́ць ‘затрымаць’, ‘прыпыніць, перарваць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), спыні́ти ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), спыня́ць, спыня́цца ‘затрымліваць, затрымлівацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спі́на ‘меры стрымлівання’ (драг., З нар. сл.). Гл. прыпыніць, пыніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
закансервава́цца, ‑рвуецца; зак.
1. Паддацца кансерваванню, зрабіцца кансерваваным. Агуркі добра закансерваваліся.
2. Прыпыніць на працяглы час сваю дзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак.
1. што. Спыніць або прыпыніць якое-н. дзеянне.
П. сяўбу.
2. каго-што. Умяшаннем спыніць таго, хто гаворыць, робіць што-н.
П. дакладчыка пытаннем. П. на паўслове.
3. каго-што. Спыніць, затрымаць у час руху.
Прахожых перапыніў патруль.
|| незак. перапыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ваза́к, ‑а, м.
Той, хто перавозіць грузы на конях. [Лейтэнант Камар] памкнуўся быў прыпыніць вазака, які заварочваў каня, але, кінуўшы вокам на груз.., махнуў рукою. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закансервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., што.
1. Падвергнуць кансерваванню, зрабіць кансерваваным. Закансерваваць вішні. Закансерваваць кроў.
2. Часова прыпыніць будаўніцтва, дзейнасць чаго‑н.; паставіць на кансервацыю. Закансерваваць будаўніцтва. Закансерваваць завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стоп — ужываецца як каманда ў значэнні ‘стой, спыніся!’ (ТСБМ). З англ. stop!, якое ад stop ‘прыпыніць’, адкуль і ням. stopp; гл. Фасмер, 3, 766; ЕСУМ, 5, 426; т. зв. інтэрнацыянальнае слова, шляхі пранікнення не вызначаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заця́ць, затну́, затне́ш, затне́; затнём, затняце́, затну́ць; заця́ў, -цяла́, -ло́; затні́; заця́ты; зак., што.
1. Заціснуць, сцяць.
З. зубы.
З. дыханне (перан.: прыпыніць, зрабіць нячутным).
2. безас. Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць.
Замаўчаў, быццам зацяло яму мову.
Усе замоўклі надоўга, як зацяло (безас.) ім (адняло мову, голас; разм.).
◊
Няма за што рук зацяць (разм.) — нічога няма, няма чым заняцца.
|| незак. заціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыці́шыць, -і́шу, -і́шыш, -і́шыць; -і́шаны; зак.
1. што. Зрабіць менш чутным; прыпыніць работу (матора), прыглушыць.
П. радыёпрыёмнік.
П. матор.
2. што. Запаволіць (рух, хаду і пад.).
Аўтамабіль прыцішыў ход.
П. хаду.
3. перан., што. Паслабіць, суцішыць (якое-н. пачуццё, адчуванне; разм.).
П. боль.
4. каго-што. Заспакоіць, суняць (разм.).
П. дзяцей.
|| незак. прыці́шваць, -аю, -аеш, -ае і прыціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыпы́нак, прыпу́нок ’месца спынення транспарту’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТСБМ, ТС), прыпы́н ’прыстанішча’ (Ласт.), прыпу́н ’прытулак, прыстанішча’; ’перапынак’ (ТС), прыпы́ніска ’прыстанак’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Дэрываты з рознымі суфіксамі ад прыпыні́ць (гл.), параўн. укр. припи́н, при́пинка ’перапынак, затрымка; прыпынак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)