припали́ть сов., разг.

1. прыпалі́ць;

2. (обжечь — ворс, шерсть и т. п.) прысмалі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпа́льваць несов.

1. зажига́ть;

2. прижига́ть;

3. разг. прику́ривать;

1-3 см. прыпалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приже́чь сов.

1. в разн. знач. прыпячы́;

приже́чь па́лец утюго́м прыпячы́ па́лец пра́сам;

приже́чь ра́ну йо́дом прыпячы́ ра́ну ёдам;

2. прост. (дать чему-л. пригореть) прыпалі́ць, падпалі́ць;

приже́чь хлеб прыпалі́ць (падпалі́ць) хлеб;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прысмалі́ць ’злёгку падпаліць, прыпаліць; прыкурыць (ТСБМ), ’хутка прыбегчы, прыехаць’ (Бяльк.), сюды ж экспр. прысмалі́цца ’захацецца, зажадацца’: от усім прысмалі́лася вады (Ян.). Да смала, смаліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкурыць; прыпаліць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Свон ‘пах’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘смурод’ (Варл.). Няясна. Магчыма, да польск. won ‘тс ’, wonny, параўн. ст.-бел. свендуючий ‘смярдзючы’ (Ст.-бел. лексікон), якое выводзяць з польск. swędzićпрыпаліць’ (Булыка, Запазыч., 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

1. каго-што. Злёгку падпаліць; прыпаліў. [Злобіч:] — Косы, косы не раскідай, Надзя! Ці хочаш, каб я прысмаліў іх? М. Ткачоў.

2. Разм. Прыпаліць, прыкурыць. [Федзя], прысеўшы, паспешліва закурвае. Я таксама прашу прысмаліць. Місько.

3. Моцна прыгрэць, прыпячы. А пасля Пятра прысмаліла спёка, і на загонах вузкіх, як шнуры, сялянскіх палосак усё села макам. Сабаленка.

прысмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак.

1. што. Злёгку, няпоўнасцю пасмаліць, прасмаліць. Прысмаліць човен.

2. каго-што. Прымацаваць смалою. Таго, што кахаў яе найбольш за другіх, прысмалілі валасамі да сасны... Асіпенка. // перан. Прыцягнуць, прывабіць. [Маці:] — І прашу, бярыся, прашу, за розум. Ну, скажы ты мне, чым гэты Васіль, галган стары, цябе прысмаліў? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́савы ’лісіны’ (ТС). Рэгіяналізм з адносна-якасным значэннем, утвораны з суфіксам, які мае прыналежнае значэнне.

Ліса́вы ’ліслівы, хітры’ (Шат., Ян., ТС; лід., лях., Сл. ПЗБ; хойн., нараўл., Мат. Гом.), ліса́вый ’тс’ (Бяльк.); ’ветлівы, свойскі, абыходлівы, ласкавы, рахманы’ (Сцяшк., Юрч.; барыс., Жд. 2; лун., Шатал.; Ян.; браг., Нар. словатв.; лід., смарг., шчуч., Сл. ПЗБ), в.-дзв. лісіва́ты ’ліслівы, хітры’, іўеў. ліса́вянькі ’ласкавы’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. лиса́вий, ст.-укр. лисавый (XVII ст.), рус. смал. лиса́вый ’ласкавы, пяшчотны’, арханг. лиса́ва ’ліса’; польск. lisawy (XVII ст.) ’рыжы, чырвоны’, ’бландзін’, чэш. lísavý ’ліслівы, пяшчотны’. Прасл. lisavъjь, якое аўтары «Эт. сл. слав. моў» (Трубачоў, Эт. сл., 15, 140) фармальна адносяць да lisa > ліс (гл.), утворанага пры дапамозе суфікса ‑avъ, і супастаўляюць, аднак, з дзеясловам lisati (), які Махэк₂ (335) выводзіць з lasiti (у выніку перастаноўкі галосных). Дапускаецца таксамі, што гэта экспрэсіўны варыянт дзеяслова lizati > лізаць (гл.). Польск. lisawy, магчыма, звязана са значэннем ’спаліць’, параўн. бел. лі́са злаві́ць ’падсмаліць світку ці іншую суконную адзежыну’, польск. кацеўск. liśić ’спаліць’, priliśićпрыпаліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. прыпек, ‑пякла, ‑пякло; заг. прыпячы; зак.

1. каго-што. Разм. Пратрымаўшы доўгі час на агні, на жары, падпаліць. Прыпячы пірагі. // Трохі, злёгку спячы; апячы. Прыпячы руку правам. □ А запалка дагарэла і — чуць не прыпякла пальцаў — стухла. Баранавых.

2. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць (пра сонца). На другі дзень, калі шчодра прыпякло гарачае веснавое сонейка, расада раптам пачала вянуць... Якімовіч. // безас. Пра адчуванне моцнай гарачыні. Наступаў Кірыла так напорыста і рашуча, што ледзь не ўлез у агонь — наблізіўся да кастра так блізка, што яму прыпякло калена. Шамякін. У Каляды тлела гімнасцёрка, але ён не заўважаў гэтага, вёў агонь, аж пакуль добра не прыпякло. Гурскі. // перан.; безас. Прыйсціся цяжка, крута. Чаго ж.. [Томчак] даў цягу адтуль у Польшчу? Відаць, прыпякло. Бажко. — На тваім месцы і я каго-небудзь супакойваў бы. А калі самому прыпякло... Асіпенка.

3. што. Прыкласці што‑н., змазаць чым‑н. едкім, пякучым (для лячэння, дэзінфенкцыі); прыпаліць. Прыпячы парэз ёдам.

4. што і чаго. Разм. Спячы дадаткова, у дадатак да ўжо спечанага. Прыпячы хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Вызначаны па ўмове, угавору; загадзя ўмоўлены. Умоўны стук. □ Камандзіры зверылі гадзіннікі, дамовіліся аб умоўных сігналах і пайшлі на бераг да сваіх плытоў. Няхай. На ўмоўны свіст спяшаецца Да дуба камісар. Куляшоў. Уранку сябры Пакідалі сяло, Ля дуба — Умоўнае месца было. Гілевіч.

2. Абмежаваны якімі‑н. умовамі, які мае сілу пры наяўнасці якіх‑н. умоў. Умоўнае асуджэнне.

3. Які вызначаецца чыімі‑н. адносінамі да чаго‑н.; адносны. Якія ўмоўныя, аднак, людскія разуменні: шчасце, няшчасце... Лынькоў. Праўда, «дом» для.. [Дзямковіча] цяпер быў паняццем чыста ўмоўным: дому ў яго не было. Палтаран.

4. Які не існуе на самой справе; які ўяўляецца, дапускаецца ў думках; уяўны. Разам з партызанскімі разведчыкамі [Саша і Жэня] перайшлі шашу — умоўную мяжу партызанскай зоны. Новікаў. Хлопец, што сядзеў за маёй спін[а]й, .. трымаючы ў роце цыгарэту, прасіў у мяне прыпаліць, чыркаючы ўмоўнай запалкай па ўмоўнаму карабку. Радкевіч. // Прадугледжаны ўмовамі, правіламі чаго‑н. Умоўны праціўнік. Умоўная задача. □ Замест умоўных дэкаратыўных скал.. разгарнуліся праўдзівыя пейзажы. «Беларусь». // Які з’яўляецца сімвалічным абазначэннем якога‑н. рэальнага прадмета. Чырвонай пункцірнай лініяй начарціў шлях Пыжыкавай мамы, як ён уяўляўся мне. Адзначыў умоўным тапаграфічным значком дом Наташы. Шыловіч.

5. У мастацтве — заснаваны на адмаўленні ад рэалістычнага паказу рэчаіснасці; сімвалічны. Умоўная дэкарацыя.

6. У граматыцы — які мае значэнне ўмовы. Умоўныя даданыя сказы. Умоўны лад дзеяслова.

7. Спец. Прыняты ў якасці асновы пры вызначэнні сярэдніх велічынь чаго‑н. Умоўнае паліва. Умоўная кармавая адзінка.

•••

Умоўны рэфлекс гл. рэфлекс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)