заправля́ть несов.

1. (вставлять) устаўля́ць; (вкладывать) укла́дваць; (всовывать) усо́ўваць, засо́ўваць; (приделывать) прыла́джваць; (об одежде) убіра́ць;

заправля́ть брю́ки в сапоги́ убіра́ць (засо́ўваць) штаны́ ў бо́ты;

заправля́ть огло́бли прыла́джваць агло́блі;

2. (снаряжать) нала́джваць, прыла́джваць; (приготовлять) падрыхто́ўваць; (горючим) запраўля́ць;

заправля́ть ла́мпу нала́джваць (наліва́ць) ля́мпу;

заправля́ть капка́н нала́джваць (прыла́джваць, падрыхто́ўваць) па́стку;

заправля́ть автомоби́ль запраўля́ць аўтамабі́ль;

3. кул. запраўля́ць, закра́шваць; (сметаной, молоком) забе́льваць; (салом) засква́рваць; (жиром) затлу́шчваць; (свиным жиром) зато́ўкаць; (мукой) падкало́чваць;

4. (быть заправилой) ару́даваць, верхаво́дзіць; (руководить) кірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пристра́иватьII несов.

1. (устраивать) разг. прыла́джваць; прымо́шчваць;

2. (на работу, службу) ула́джваць, уладко́ўваць;

3. воен. прыстро́йваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіцьпрыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыла́джвацца несов.

1. прима́щиваться, пристра́иваться;

2. пристра́иваться, устра́иваться;

3. перен. пристра́иваться;

4. (вырабатывать навык) приспоса́бливаться, принора́вливаться; прила́живаться;

1-4 см. прыла́дзіцца;

5. страд. прила́живаться, приде́лываться; пристра́иваться; приставля́ться; подгоня́ться, пригоня́ться; см. прыла́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

принора́вливать несов., разг. прымярко́ўваць; прыла́джваць, прыстасо́ўваць;

принора́вливать о́тпуск к шко́льным кани́кулам прымярко́ўваць адпачы́нак (во́дпуск) да шко́льных кані́кул;

принора́вливать шаг к ша́гу това́рища прыстасо́ўваць крок да кро́ку тава́рыша;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпра́віць ’пакласці прыправу; дадаць што-небудзь; прыладзіць, прымацаваць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’прыгатаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), прыпра́ўка ’прыробка; прыладжванне, прымацоўванне’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. прыправити ’падрыхтаваць, зрабіць’. Рус. приправля́ть, припра́вить ’дадаваць (у ежу)’; ’выконваць разнастайныя работы па гаспадарцы’; ’майстраваць, прыладжваць’, укр. припра́вити ’прымацаваць, прыладзіць’; ’прыправіць’, польск. przyprawić ’прыладзіць, прымацаваць; прыправіць ежу’, чэш. připraviti ’падрыхтаваць; уладкаваць’, славац. pripraviť ’тс’, серб.-харв. припра́вити, славен. pripraviti ’тс’, балг. припра́вям ’дадаваць (у ежу)’. Прыставачны дэрыват ад *praviti, гл. пра́віць1, г. зн. ’падрыхтоўваць як належыць’. Усходнеславянскія і польскія значэнні агульнаславянскага дзеяслова семантычна проціпастаўлены паўднёваславянскім і славацкаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́дзіць (драг. лад́ытэ, целях. ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг. ’палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снасць ‘неабходныя інструменты, прылады, прыстасаванні для якога-небудзь занятку’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Сержп., Пятк. 2, Сцяшк., ТС; брасл., пух., лях., Сл. ПЗБ), ‘збруя, панарад’ (Кольб., Сл. ПЗБ), ‘вяроўка, канат’ (Ласт.), снась, снасць ‘доўгая пяньковая вяроўка, якая выкарыстоўваецца для тармажэння плыта’ (падзв., Нар. сл.), снасць (або нарад) до кросён ‘прыстасаванне для ткання’ (Уладз.), снасць, мн. л. снасці: рыболоўные снасці ‘прыстасаванні для рыбнай лоўлі’ (Крыв.), сна́сці ‘лапці, сплеценыя з вяровак’ (Сакал.), снасці́на ‘хамут’ (Сержп. Прык.). Укр. снасть ‘каркас; касцяк’, рус. снасть ‘прылады, інструменты’, стараж.-рус. снасть ‘прылады, збруя; узбраенне, даспехі’. Прасл. паўн. *snastь, паводле Слаўскага (SP, 2, 44), утворана пры дапамозе з суф. ‑tʼ‑ ад прасл. *snaditi ‘злучаць, змацоўваць, прыладжваць’; параўн. яшчэ і стараж.-рус. снадь ‘паверхня, верх’. Аналагічна Праабражэнскі, 2, 344; Фасмер, 3, 696–697. Праславянскі дзеяслоў не мае пэўнай этымалогіі. Лічаць роднасным снадны, снадзь (гл.). У якасці паралеляў прыводзяць таксама лат. snāt ‘нямоцна скручваць’, ст.-ірл. snáthe ‘ніць’, ст.-англ. snód ‘павязка на галаву’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 973–974; Фасмер, тамсама; ЕСУМ, 5, 333.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устра́ивать несов.

1. (сооружать, строить) устро́йваць, рабі́ць; (мастерить) майстрава́ць; (приспосабливать для чего-л.) прыстро́йваць, прыла́джваць;

2. (организовывать) арганізо́ўваць, нала́джваць; (справлять) спраўля́ць;

3. (производить, учинять) разг. устро́йваць, учыня́ць;

4. (приводить в порядок) упарадко́ўваць; (налаживать) нала́джваць, ула́джваць;

5. (помещать, определять) устро́йваць, ула́джваць, уладко́ўваць;

6. разг. (оказываться подходящим) падыхо́дзіць; (удовлетворять) задаво́льваць; см. устро́ить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)