тра́верс 1, ‑а, м.

Спец.

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, якое засцерагае ад агню з флангаў або з тылу.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

[Фр. traverse.]

тра́верс 2, ‑а, м.

Спец. Пераход альпіністаў на маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

[Ад фр. treversee — пераезд, пераправа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фланг воен. фланг, род. фла́нга м.;

атакова́ть с фла́нга атакава́ць з фла́нга;

охва́т фла́нга ахо́п фла́нга;

прикры́тие фла́нга прыкрыццё фла́нга;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыку́таць, прыку́таць ’закрыць, прыкрыць, прычыніць’ (Ян., Бяльк., Растарг.), таксама прыху́таць ’пахаваць’ (Жд.), з развіццём семантыкі прыку́таць ’прымусіць’ (Ян.); сюды ж аддзеяслоўнае прыку́ткапрыкрыццё (напр., дзвярэй)’: нещитная прикутка дзверей (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ку́таць ’закрываць’ < прасл. *kǫtati/*kutati. Параўн. рус. дыял. прику́тать ’захутаць, добра ўкрыць’, ’пакрыць (пра зямлю)’, ’закрыць, прыкрыць; зачыніць’, укр. прику́тати ’прыкрыць, захутаць зверху’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лісто́к 1, ‑тка, м.

Памянш. да ліст ​1 (у 1 знач.).

•••

Фігавы лісток — крывадушнае прыкрыццё чаго‑н. яўна бессаромнага, несумленнага. [Алаіза:] — Толькі вельмі не спадзявайцеся на маніфест. Маніфест — гэта фігавы лісток, якім цар хоча прыкрыць свой сорам. Арабей.

лісто́к 2, ‑тка, м.

1. Памянш. да ліст ​2 (у 1, 2 знач.); невялікі ліст. Лісток календара. □ — Радыёграма, — далажыў радыст і працягнуў лісток паперы. М. Ткачоў. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка.

2. Тое, што і ліст ​2 (у 3 знач.). Кантрольны лісток. Абходны лісток.

3. Разм. Лістоўка, пракламацыя. Недазволеную літаратуру — брашуркі, лісткі, адозвы — .. [сябры] хавалі ў нетрах глухога густога лесу. Колас.

•••

Баявы лісток — невялікая экстранна выпушчаная насценгазета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. залёг, ‑лягла, ‑ло; заг. заляж; зак.

1. Легчы на працяглы час, надоўга. Залегчы спаць. □ У пачатку снежня мядзведзіца залягла ў сваім логаве і заснула на ўвесь зімовы час. В. Вольскі. // Легчы за якое‑н. прыкрыццё, схаваўшыся, прытаіўшыся. Прыйшлося адразу залегчы, бо кулі пачалі адшчэп[лі]ваць сухую кару над самай галавой. Кулакоўскі. Хлапчукі асцярожна падкраліся да хлява і заляглі ў вішняку. Ваданосаў.

2. перан. Пакрыць якую‑н. плошчу, тэрыторыю. Ноч падыходзіць. За вокнамі Зноў заляглі бясконца снягі. Караткевіч. // Размясціцца ў зямной кары (пра выкапні). Ажно ў нетрах .. [зямлі] заляглі Скарбы вугалю, нафты і солі. Аўрамчык.

3. Абазначыцца, утварыцца (пра маршчыны і пад.). Вакол вачэй у старшыні заляглі вялікія чорныя кругі. Навуменка.

4. перан. Глыбока запасці ў душу, у сэрца (пра пачуцці). Мулкая глухая трывога залягла ў дзедавым сэрцы. Колас. Звестка гэта абразіла Ціхана. Пад самым сэрцам залягло нейкае агіднае пачуццё. Дуброўскі.

5. Разм. Пра хваравітае адчуванне ў носе, у грудзях. Нос залёг. / у безас. ужыв. Пад вечар адчуў, што залягло ў носе, уначы закашляў, а назаўтра сціснула ў грудзях. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)