кварц, -у, м.
1. Мінерал, адна з крышталічных разнавіднасцей крэменязёму.
2. Апраменьванне кварцавай лямпай з лячэбнымі мэтамі (разм.).
Прызначаць хвораму к.
|| прым. ква́рцавы, -ая, -ае.
○
Кварцавая лямпа — электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла, якая дае ўльтрафіялетавыя прамяні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
назнача́ть несов.
1. назнача́ць, прызнача́ць;
2. (устанавливать) вызнача́ць; назнача́ць; (на должность, работу) назнача́ць, прызнача́ць; (ставить кем-л.) ста́віць; (направлять куда-л.) накіро́ўваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Абсудо́біцца ’урабіцца, запэцкацца’ (Хрэст. дыял.), параўн. рус. судобіть ’меціць, прызначаць’ да судьба, гл. Трубачоў, Дополн., 3, 796. Семантычна няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акрэдытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.
Спец.
1. Упаўнаважыць (упаўнаважваць) каго‑н. на атрыманне грошай або на правядзенне гандлёвых аперацый.
2. Прызначыць (прызначаць) каго‑н. дыпламатычным прадстаўніком пры замежным урадзе.
[Ад лац. accredere — давяраць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наряжа́тьII несов. (назначать в наряд) прызнача́ць (у нара́д); (посылать) пасыла́ць, выпраўля́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прызна́чыць, прызнача́ць ’загадзя намеціць’, ’назначыць; устанавіць’, ’намеціць, зрабіць метку’ (Нас., Байк. і Некр., ТСБМ, ПСл), ’адпусціць (сродкі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад знак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
приуро́чивать несов. прымярко́ўваць, прызнача́ць, прыстасо́ўваць; (относить к какому-л. времени) адно́сіць; см. приуро́чить;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спецыялізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.
1. каго (што). Даць (даваць) спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі і тэхнікі, навучыць (навучаць) якой-н. спецыяльнасці.
С. студэнтаў па мовазнаўстве.
2. што. Прызначыць (прызначаць) для спецыяльнага выкарыстання або для работы ў якой-н. спецыяльнай галіне.
С. прадпрыемства на вытворчасці паперы.
|| наз. спецыяліза́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Су́джаны ’прызначаны лёсам’ (Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Бяльк.), су́джоны ’тс’ (ТС), су́жаный (суженый) ’тс’ (Нас.), сужо́нко ’нарачоны, у дзень шлюбу — малады’ (Тур.), су́жанка ’вызначаная лёсам’ (Гарэц.). Ад судзіць ’прызначаць, прадвызначаць’, гл. таксама сужэнства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прызначэ́нне ср.
1. назначе́ние;
2. назначе́ние, определе́ние; предназначе́ние;
3. предназначе́ние; предопределе́ние;
1-3 см. прызнача́ць;
4. (предназначение) призва́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)