Трэ́нчык ‘вузкі раменьчык, прывязка’ (ТСБМ). Гл. трынчык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вужва́ ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, 829, 138, Ліс.). Гл. вужышча. Параўн. таксама вуж, вужык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супо́нка ’прывязка, якой прымацоўваюць біч да цапільна’ (дзярж., ДАБМ, камент.). Этымалагічна тое ж, што і спона, спонка (гл.), параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́жык ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (Шатал., Сцяц., ДАБМ, 325, 356, 769), ву́жка ’тс’ (ДАБМ, 221). Памянш. да вуж 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прызьмо́, прызмо́ (pryzmó), пры́змо, пры́зма ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна; вяроўка, скручаная з лазы, для замацавання дэталяў сахі; лазовы калач, (вяровачная) прывязка, якою прывязваюць ярмо да рагача (аглабель); прут, які засоўваюць у ярмо’ (Байк. і Некр.; парыц., Некр.; Маш.; смаляв., бялын., Янк. 1; ДАБМ, ПСл, Скарбы; бераст., ЛА, 2). Аддзеяслоўны назоўнік ад прывяза́ць са стратай пачатковага складу кораня: прывяза́ць > пры(вя)зьмо́ > прызьмо́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пупі́ца ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, камент., 829). Відаць, ад капіца ’тс’ (гл.) пад уплывам пуп ’пупавіна’ або пупок ’ручка ў касе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўгуры́на ’прывязка ў цэпе’ (ДАБМ, камент., 829). Да угары́на ’тс’ з прыстаўным а (параўн. з іншай пратэзай: вугары́на, гл.) і папярэднім прыпадабненнем галосных у пераднаціскных складах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́шка ’восілка (у вядры ці інш.)’; ’прывязка, якою прымацоўваецца цапілна’ (ДАБМ, камент., 828, Нас., БРС). Памянш. ад вуха ў адносінах да прадметаў, знешні выгляд якіх нагадвае вуха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праско́ўка ’вяроўка, якою прывязваецца барана да ворчыка, каромысла’ (Бяльк.). Няясна. Фармальна гэта слова можна было б суаднесці з *праскаць, праск, параўн. укр. праск, пра́скати ’трэск, трэскацца’, польск. prask і г. д. Параўн., адняк, назвы розных вяровак, прывязак і пад.: балг. пра́шка ’плецены пояс; бакавая прывязка ў сядле’, серб.-харв. пра̏ћа ’прывязка ў сядле’, польск. proca ’рэмень у ярме’, што выводзяць з прасл. *portsa ’прашча’, якая названа, верагодна, па матэрыялу, з якога зроблена гэтая прылада для кідання (Сной₂, 557), гл. прашча, параўн. праснёвыя ніткі, ад про́сцень ’верацяно з ніткамі з пяці ручаек’ (Нік. Очерки).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тца ’гафтачка’ (Ян.), пу́цца ’пяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск. pętca, pęca ’раменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск. pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш. putce ’гайданкі’, н.-луж. pyśco ’тс’, харв. puce, мн. л. рыса ’перавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)