прывя́зка

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прывя́зка
Р. прывя́зкі
Д. прывя́зцы
В. прывя́зку
Т. прывя́зкай
прывя́зкаю
М. прывя́зцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́вязка

‘вяровачка, шнурок’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пры́вязка пры́вязкі
Р. пры́вязкі пры́вязак
Д. пры́вязцы пры́вязкам
В. пры́вязку пры́вязкі
Т. пры́вязкай
пры́вязкаю
пры́вязкамі
М. пры́вязцы пры́вязках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прывя́зка ж. (действие) привя́зка; см. прывяза́ць;

тапаграфі́чная п. — топографи́ческая привя́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго‑н. Прывязка цэпа. □ Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. Крапіва.

прывя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прывязваць — прывязаць (у 1, 4 знач.) і прывязвацца — прывязацца (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывя́зка ’вяровачка, шнурок, раменьчык для прывязвання чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), пры́вязка (Ян.), пры́візка, прі́візь ’тс’ (Бяльк.), пры́вязка ’прывязь у цэпе’ (гродз., навагр., ганц., клім., Шатал., Сл. ПЗБ), пры́везка, мн. л. прыве́зкі ’раменьчыкі ў цэпе’ (Выг. дыс., ТС), пры́візінь, прі́візінь ’раменьчык, якім прывязваюць біч да цапільна’ (Бяльк.), пры́вязка ’кальцо, якім замацоўваецца каса на касільне’ (нараўл., ДАБМ), пры́вязка ’галіна для прывязвання латаў да крокваў у саламянай страсе’ (Шат.; ашм., Стан.), ’тонкая жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (арш., Шатал.; Мат. Маг., Сл. ПЗБ), пры́вязка, прі́візка ’тонкая жардзіна, якою прывязваецца рад саломы да латы на страсе ў час крыцця’ (Бяльк.), пры́вяз, пры́вязь, мн. л. пры́вязкі, прі́візкі, пры́везкі, пры́візкі, пры́віскі ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ЛА, 4), з іншым суфіксальным афармленнем: пры́вязіна ’паплеціна’ (Сл. ПЗБ), прівязіно, мн. л. прівязіны ’жэрдкі, што ўтрымліваюць салому на страсе, да якой салома прымацоўваецца’ (П. С.). Ткацкую семантыку, развіццё якой звязана тут з асаблівасцямі ткання, калі ўток прыбіваў менш шчыльна і палатно атрымоўвалася горшае, як бы “прывязанае” да добрага, захоўваюць прывя́зка, пры́вязь ’палатно з горшага валакна; горшае валакно’ (Касп.); сюды ж пры́вызнына ’мяккія адходы валакна пры часанні льну’ (кам., Жыв. НС). Узыходзіць да прасл. *privęzъ, *privęza, *privęzъka (падрабязней у БЕР, 5, 700; ЕСУМ, 1, 442–443, з літ-рай). Ст.-слав., ст.-рус. привязати ’прывязаць, утрымаць’, привязъка ’прывязь, тальмах’ (Сразн.), ц.-слав. привѧзъ, привѧза ’вяровачка для прывязвання, шнур’, привяска ’звязванне’, серб.-харв. привеза, прывезак, балг. дыял. привезпрывязка’, старое привезка ’хустка’, славац. privez, priveza, польск. przewiązka, рус. дыял. привя́зка ’прывязь для жывёлы; завязка’, ’тонкая жэрдка, якая ўтрымлівае страху’, ’частка цэпа’, укр. при́вʼязка, при́вʼязок, при́вʼязь ’шнурок, вяровачка ці што-небудзь падобнае, скарыстанае для прывязвання’. Гл. вяза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак.

1. што і да чаго. Прымацаваць, завязваючы.

П. лейцы да канавязі.

2. каго-што да каго-чаго. Прымацаваць, злучаючы рэменем, вяроўкай і пад.

П. каня да дрэва.

3. перан., што да чаго. У думках злучыць, суаднесці з чым-н.

П. пабудову да мясцовасці.

|| незак. прывя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прывя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і прывя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́чапка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

1. Прывязка ў цэпа.

2. Вешалка ў адзенні.

3. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапаграфі́чны топографи́ческий;

~ная прывя́зка — топографи́ческая привя́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

привя́зка ж.

1. (действие) прывя́званне, -ння ср., прывя́зка, -кі ж.;

2. (то, что прикреплено к чему-л. узлом) прывя́зка, -кі ж.;

3. стр., архит. прывя́зка, -кі ж.;

привя́зка зда́ния прывя́зка буды́нка;

4. (придирка) уст. прычэ́пка, -кі ж., прыдзі́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вуга́рынапрывязка ў цэпе’ (Яшкін, БЛ, 4, 69 і наст.). Ад вугор1 з суф. ‑ін‑, таму што гэта прывязка рабілася са скуры вугра; параўн. таксама літ. дыял. uñgurio skūraпрывязка ў цэпе’ ад ungurỹs ’вугор’ (Яшкін, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)