сла́басць, -і, ж.

1. гл. слабы.

2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.

Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.

3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.

Тут ён праявіў с.

4. перан. Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (разм.).

С. да азартных гульняў.

Оперны тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, мод, ж.

1. Панаванне пэўнага стылю ў якой-н. сферы жыцця ці культуры, у грамадскім асяроддзі ў пэўны час.

Апошняя м.

Выйсці з моды.

2. толькі мн. Навейшыя фасоны ўбораў.

Часопіс мод.

3. Звычай, прывычка (разм.).

Узяў моду крычаць.

|| прым. мо́дны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел. привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл. *vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налог ’дрэнная схільнасць, звычка’ (Нас.), ’звычка’ (міёр., Нар. сл.), налога ’тс’ (віл., Жыв, сл.), укр. налога ’звычка, звычай’, польск. nałóg ’схільнасць, прывычка, звычка да чаго-небудзь дрэннага’. Ст.-бел. налогпрывычка’ (1598 г.) лічыцца запазычаннем з польск. nałóg (Булыка, Лекс. запазыч., 133); Булахаў (Развіццё беларускай літ. мовы ў XIX–XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мн., 1958, 27) лічыць паланізмам у беларускіх творах Чачота, што зусім верагодна, улічыўшы значную колькасць дэрыватаў у польскай мове і адмоўнае сэнсавае адценне слова, што адсутнічае ў беларускім дзеяслове налажы́цца ’прызвычаіцца, прывыкнуць’ (гл.), які мог быць асновай утварэння аддзеяслоўнага назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́мавіска, пры́мавіско, пры́мовіско ’прымаўка; прывычка паўтараць пэўныя словы, словазлучэнні і г. д.’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), пры́мовыско ’мянушка’ (Клім.). Запазычана з польск. przymowisko ’прымаўка’ з пераносам націску на прэфікс, памянш. ад przymówka, аб чым сведчыць арэал распаўсюджвання лексем. Параўн. пры́маўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́віла, -а, мн. -ы, -віл і -аў, н.

1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з’яў.

Граматычныя правілы.

Па ўсіх правілах (так, як трэба; разм.).

2. звычайна мн. Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н.

Правілы вулічнага руху.

Правілы ўнутранага распарадку.

3. Склад думак, норма паводзін, прывычка.

Чалавек строгіх правіл.

Узяць сабе што-н. за п.

Як правіла — звычайна, найчасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́бскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замахваць — замахнуць, замахвацца — замахнуцца.

2. часцей мн. (зама́шкі, ‑шак). Манера дзейнічаць; нораў, прывычка. Дыктатарскія замашкі. Кулацкая замашка. □ Паэт [Максім Танк] паказаў рыбацкую масу пераможцам у барацьбе супраць фашысцкіх замашак панскай дзяржавы. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Звы́чай ’прыняты парадак; прывычка’. Рус. паўд. свы́чай, укр. зви́чай, польск. zwyczaj, славац. zvyčaj. Ст.-бел. звычай (Скарына), ст.-рус. звычай (1609 г.), съвычаи (XII ст.), ст.-бел. звычай. З суф. ‑ějь (гл. Слаўскі, SP, 1, 86–87) ад дзеяслова sъ‑vyk‑nǫ‑ti (гл. выкнуць). Улічваючы ст.-рус. съвычаи (XII ст.), наўрад ці ст.-бел. звычай паланізм (Булыка, Запазыч., 119). Сцяцко, Афікс. наз., 23. Гл. звыклы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дысцыплі́на 1, ‑ы, ж.

Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна. Краўчанка. // Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.

дысцыплі́на 2, ‑ы, ж.

Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.

[Ад лац. disciplina — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)