◎ Пары́ск ’паркаль; (паркалёвая) хустка’, парыскаем ’паркалёвы’ (Мат. Гом.). Няясна. Ці не звязана з польск. paryski ’парыжскі’ < Parys ’Парыж’, адкуль маглі прывозіць тканіну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыво́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прывозіць — прывезці.
2. Тое, што прывезена. Вялікі прывоз. □ Калісьці па гэтых блоках падымалі купцы прывоз з барж, цяпер практычныя амстэрдамцы карыстаюцца імі, каб падняць на трэці-чацвёрты паверх купленую шафу альбо ложак. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стача́ць ‘дастаўляць’ (ТС), сінонім достача́ць, достарча́ць ‘прывозіць, знаходзіць’ (там жа). Параўн. польск. dostarczać ‘дастаўляць’ з ранейшага dostatczać ‘тс’, што ў выніку распадабнення з ст.-польск. statek ‘стан, набытак, маёмасць’ (Брукнер, 514). Формы з ‑р‑, магчыма, запазычанне з польскай або ў выніку паралельнага развіцця. Да статак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.
1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.
2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.
3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)