прыгрэ́бнік, ‑а, м.

Прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп. Тут былі такія будынкі: хаты з чырвонымі комінамі, клуні, хлевушкі, свіронкі і прыгрэбнікі з нізенькімі, да самае зямлі, стрэхамі. Колас. Чарнушка ўнёс з прыгрэбніка мех бульбы, уладаваў у задку. Мележ. А калі нарэшце [Валодзя] расплюшчыў вочы, дык убачыў над сабой трухлявую страху прыгрэбніка. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́льнік ‘кароткая дошка, якой закрываюць уваход у вулей з тылу’ (дзятл., Жыв. сл.). Да тыльны, тыл (гл.), сюды ж, відаць, ты́льняпрыбудоўка да сяней’ (ЛМТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысце́н ’частка (палавіна) пуні’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ’дабудоўка; прыбудоўка да сцяны будынка’ (Др.-Падб.), прісьце́н ’частка пуні’ (Бяльк.), прысце́нак ’бакавая прыбудоўка’ (ТСБМ, Шат.), ’прыбудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (стол., ДАБМ), прысце́накпрыбудоўка для свойскай птушкі’ (Шушк.), прысты́нок ’прыбудова’ (кам., Жыв. НС). Рус. дыял. присте́н ’месца каля сцяны або плота, тыну, штыкетніку’; ’прыбудова да хаты; частка пабудовы, будынка’, присте́нок ’тс’, укр. при́сті́нок ’невысокая сценка, якая адгароджвае частку памяшкання, і частка памяшкання, адгароджаная такой сценкай’, польск. przyścianek ’ганак; прыбудова’, чэш. přístěnek ’месца каля сцяны’, ’прыбудова’, славац. prístenok ’крыты калідор да ўваходу ў дом’. Першапачатковая форма, зыходзячы са спосабаў словаўтварэння, — прысце́нак, што ўтворана прэфіксальна-суфіксальным спосабам ад сцяна; слова прысцен з’явілася ў выніку ўсячэння суф. ‑ак. Параўн. трысце́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыасётакпрыбудоўка пры восеці, ёўні; заканурак у гумне, паміж ёўняй і сцяной, у які сыплюць колас, мякіну’ (Некр., Янк.). Да асе́ць, во́сець (гл.). Параўн. засётак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пты, ст.-бел. лепъты, липтыпрыбудоўка да дома’ (з XVI ст.), як і ст.-польск. lepty, lipty, запазычаны са ст.-літ. lieptai, liptai ’лесвіца, сходы на другі паверх’ (Лаўчутэ, Liet. term., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каму́ш ’веранда’ (лун., Нар. сл.). Відаць, паходзіць з укр. комиш ’трыснёг’, якое з тур. kami$ ’тс’. Значэнню ’веранда’ папярэднічала значэнне ’сені’, ’прыбудоўка’ — прымітыўнае збудаванне каля франтона з крокваў і лат, пакрытых (як страха) трыснягом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трохсце́н ‘прыбудова да дома’ (Нар. Гом., Шушк., ТС, Ян.), трохсце́нка ‘тс’ (Рэг. сл. Віц.), трохсце́накпрыбудоўка з трох сцен’ (Скарбы, Рэг. сл. Віц.), ‘трысцень у хаце’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ). Да тры (гл. трох-) і сцяна́ (гл.). Гл. трысцен.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгрэ́бка ’пограб, склеп; прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп’ (ТСБМ, Юрч., Жд.), прыгрэ́бак ’тс’ (Нар. Гом.), прыгрэ́бнік ’пограб, склеп; памяшканне над пограбам; прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп; пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; брагін., ДАБМ; Жд., Ян.), прыгрэ́бня ’насціл над склепам’ (Ян.), прыгрэ́біца ’пограб; частка пограба (надбудоўка над ім), як бы сенцы’ (петрык., Маш.; чырв., З нар. сл.; слуц., Нар. словатв.), прыгрэ́бачка ’невялікі склеп’ (слонім., Сл. ПЗБ); сюды ж прыгрэ́бка ’прызба’ (Жд.). Аддзеяслоўныя назоўнікі ад прыгрэ́бці ’зграбаючы, сабраць, насыпаць’, прэфіксальныя да грэ́бці/грэ́баць (гл.) < прасл. *grebati/*grěbati, таксама *grebti (ЭССЯ, 7, 108–109, 109–110). Параўн. прыгрэбці́ ’прыгрэбці, закапаць (нябожчыка)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́бка ’тое, што прыроблена’ (Ласт., Байк. і Некр.), пры́ро́бка, пры́роб, прыро́бакпрыбудоўка да хаты або хлява’ (Шушк., ТС), пры́робка ’ўзор на канцы ручніка’ (ТС), сюды ж з іншай семантыкай прыро́бак ’дадатковы, пабочны заробак’ (ТСБМ). Ад прырабі́ць (прыробі́ць) ’далучыць, дабудаваць’, а таксама ’начараваць’ (ТС), гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такаўня́, тукуўня́, тъкаўня́ ’ток (глінабітная пляцоўка)’ (полац., ушац., віц., віл., маладз., кругл., бярэз., ЛА, 4; Мат. Гом.), ’нямшоны, халодны канец току ў адрозненне ад імшонай асеці’ (полац., Нар. лекс.), ’ток, дол, выбіты глінай’ (Барад.), тако́ўня ’трохсценная прыбудоўка да ёўні’ (Касп.), токовня ’будынак для прасушвання і малацьбы снапоў’ (барыс., Яшк. Мясц.). Укр. чарніг. тако́вня ’памяшканне для малацьбы’, рус. токовня́ ’тс’. Да ток2 (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 63, 172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)