прыбудо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыбудо́ўка прыбудо́ўкі
Р. прыбудо́ўкі прыбудо́вак
Д. прыбудо́ўцы прыбудо́ўкам
В. прыбудо́ўку прыбудо́ўкі
Т. прыбудо́ўкай
прыбудо́ўкаю
прыбудо́ўкамі
М. прыбудо́ўцы прыбудо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыбудо́ўка ж. пристро́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбудо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

Разм. Тое, што і прыбудова (у 2 знач.). На гэтай палянцы .. раскінулася чыясь пасада .. з усімі прыбудоўкамі, садам і прасторным дваром. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асе́ць, ‑і, ж.

Прыбудоўка да тока, у якой сушаць снапы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысце́нак, ‑нка, м.

Бакавая прыбудоўка. За якую гадзіну на паўметра вырас прысценак. Гроднеў. Зіна вывела Сяргейку з-за стала і накіравалася з ім у прысценак. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приде́л м.

1. (пристройка) уст. прыбудо́ўка, -кі ж.;

2. церк. (добавочный алтарь) прыдзе́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Ляшча́начка, крыч. лешча́начка ’невялікая прыбудоўка ля пуні, у якой захоўваецца сена’ (ДАБМ, к. 236). Утворана ад прыметніка ⁺ляшчаны, які з ле́ска1 (гл.). Прыбудоўка як прымітыўнае збудаванне рабілася з арэшніку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбудо́ва, прыбудо́ўка ’прыбудаваны будынак да асноўвай пабудовы’ (Гарэц., Інстр. 1, Янк. 2, ТСБМ; смарг., баран., швянч., Сл. ПЗБ), ’прыбудоўка да хаты або хлява, пуні для дроў; павець’ (Шушк.), прыбудуо́вка ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыбудо́віна ’прыбудова (прыбудаваны будынак)’ (Нар. Гом.), прыбудава́ньня, прыбудува́ньня (Бяльк.), прыбуды́нак ’прыбудаванае памяшканне’ (Байк. і Некр.). Утвораны ад дзеяслова прыбудава́ць, да будава́ць (гл.). Больш слушна, аднак, меркаванне Лер-Сплавінскага (Studia, 184–185) аб першасным характары польскай дзеяслоўна-назоўнікавай пары przybudowaćprzybudówka, адкуль формы без прэфікса. Такім чынам, прыбудо́ўка таксама запазычана з польскай, а форма прыбудо́ва з’яўляецца другасным уласнабеларускім ўтварэннем, параўн. укр. прибудо́ва ’прыбудова’, прибудо́вати, прибуду́вати ’прыбудоўваць, прыбудаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апо́лак, ‑лка, м.

Крайняя дошка, выпуклая з аднаго боку, якая атрымліваецца пры апілоўцы бярвенняў. Ля дзвярэй прыбудоўка з аполкаў, нешта накшталт сянец, два акны, з аднаго боку і другога. Чорны. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пруме́няцпрыбудоўка да хаты, у якой захоўваецца збожжа, мука, апрацаваны лён, соль’ (лях., Янк. Мат.). З *пругмен(ец), гл. пругмень, або да прымен (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)