до́ўжыцца, ‑жыцца; незак.

Разм.

1. Адбывацца, працягвацца (у часе). Усяго некалькі хвілін доўжылася гэта сцэна. «Полымя».

2. Здавацца даўжэйшым, больш працяглым, чым звычайна. Стаіць яшчэ раніца. Яна доўжыцца ў лесе. Пташнікаў. Сумна толькі ў адзіноце, ой, як сумна. А дзень так доўжыцца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тырва́ць ‘цярпець’ (Бяльк.), ст.-бел. трвати ‘трываць, цярпліва пераносіць боль, пакуты’. Са ст.-польск. trwać, польск. trwać ‘быць у пэўным стане’, ‘чакаць’, ‘працягвацца’; хутчэй мясцовы варыянт з мэтатэзай ад трываць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прони́зываться страд.

1. прані́звацца, пралы́гвацца, праця́гвацца;

2. прабіва́цца, прайма́цца, прако́лвацца, праціна́цца;

3. прайма́цца, прані́звацца; см. прони́зывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад.

Так хацелася спаць, што ён не мог т.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Працягвацца пэўны час.

Усё лета трывала засуха.

Трывала маўчанне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца, служыць.

Кладачка слабая, але яшчэ доўга будзе т.

|| наз. трыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пастая́нне ’даўгавечнасць чаго-н.’ (Шат.). Славен. postájanje, серб.-харв. nöcTojan > e ’існаванне’. Семантыка бел. лексемы аформілася на бел. тэрыторыі пры ад’ідэацыі ц.-слав. постоꙗниѥ < постоꙗти ’вытрымаць, працягвацца, пратрымацца’ і бел.-рус. пастаянныпостоянный ’бесперапынны, нязменны, разлічаны на доўгі час’. Апошняя лексема, як і пастаянства ’няспыннасць, нязменнасць’, ’вернасць, адданасць’ (ТСБМ), прыйшлі праз рус., ц.-слав. з паўднёваславянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трвацьпрацягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

простира́тьсяI несов.

1. (занимать пространство) распасціра́цца; (распространяться) распаўсю́джвацца; пашыра́цца; (достигать чего-л.) дасяга́ць; (доходить до) дахо́дзіць;

леса́ на се́вере простира́ются на ты́сячи киломе́тров лясы́ на по́ўначы распасціра́юцца на ты́сячы кіламе́траў;

2. (протягиваться) праця́гвацца; (направляться) накіро́ўвацца;

3. страд. выця́гвацца; праця́гвацца; падава́цца; распасціра́цца; пашыра́цца; накіро́ўвацца; звярта́цца; см. простира́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Да́ўні, даўно́ (БРС). Рус. да́вний, укр. да́вній, польск. dawny, чэш. dávný, dávní, серб.-харв. да́ван, ст.-слав. давьнъ. Прасл. *davьnъ ’даўні’ утварэнне ад асновы *davě ’нядаўна; сёння раніцай; раней; даўно’ і г. д. (гл. у Трубачова, Эт. сл., 4, 198). Параўн. ст.-інд. dáviya‑ ’далей’, лац. dū‑r‑are ’вытрымліваць, працягвацца’, грэч. δηρόν ’доўга’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 480–481; Бернекер, 1, 181; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Месяца (у 1 знач.). Пад месячным святлом іскрыўся іней, і звонкая цішыня стаяла над сусветам. Чарнышэвіч. // Асветлены Месяцам. Толькі аднаму Музыку Ноччу месячнай не спіцца. Танк.

2. Які працягвацца месяц. Месячны адпачынак. // Якому споўніўся адзін месяц. Месячныя шчаняты. // Які належыць за месяц. Месячная зарплата. Месячная пенсія. // Разлічаны на месяц. Месячны план. □ — Пакуль вы будзеце эксперыментаваць, мы месячны план завалім, — рэзка перабіў Булай. Шыцік.

3. у знач. наз. ме́сячныя, ‑ых. Разм. Тое, што і менструацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)