раз’е́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што (разм.).

1. Частай яздой пракласці, працерці, зрабіць прыгодным для праезду (шлях, дарогу).

2. Частай яздой разбіць, зрабіць непрыгодным для праезду, язды.

|| незак. раз’е́зджваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працёрты в разн. знач. протёртый; вы́тертый; см. праце́рці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папраціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Працерці што‑н. у многіх месцах, працерці ўсё, многае. Папраціраць штаны на каленях. □ Папрацірала [Ганька] старонкі: ніяк не намалюе.. майскага жука. Васілевіч.

2. Выціраючы, зрабіць чыстым усё, многае. Папраціраць шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распато́рыць ’патраціць на пустое’ (Сцяшк. Сл.). Звязана з прато́рыць, праце́рці (Ласт.), гл. протар2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папраціра́ць сов., в разн. знач. (о многом) протере́ть; см. праце́рці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад працерці.

2. у знач. прым. Прыгатаваны праціраннем. Працёртыя ягады з цукрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прарумя́ніцьпрацерці, памыць, пачысціць’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да румяніць (гл.), якое ужываецца тут пераносна: ’зрабіць светлым, ясным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Працерці, прадзіравіць. Аціраючыся тут, .. [Мартыневіч] прашмараваў і анучу і цяпер голай пятой стаяў на халодным таку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Трушком прыбегчы, прыехаць. Не паспеў я працерці вочы, як на двор прытрухала цётка Зенька. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праціра́ць несов., в разн. знач. протира́ть; (с целью очистить — ещё) вытира́ть; см. праце́рці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)