праце́рці, пратру́, пратрэ́ш, пратрэ́; пратро́м, пратраце́, пратру́ць; працёр, -це́рла; пратры́; працёрты; зак., што.

1. Прадзіравіць трэннем.

П. паперу гумкай.

2. Расціраючы, прапусціць праз што-н.

П. ягады праз сіта.

3. Выціраючы, ачысціць.

П. шкельцы акуляраў.

4. Пракласці, утварыць частай яздой, хадой (разм.).

П. дарогу саньмі.

Працерці вочы (разм.) — прачнуцца, адысці ад сну.

|| незак. праціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і праціра́нне, -я, н.

|| прым. праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праце́рці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пратру́ пратро́м
2-я ас. пратрэ́ш пратраце́
3-я ас. пратрэ́ пратру́ць
Прошлы час
м. працё́р праце́рлі
ж. праце́рла
н. праце́рла
Загадны лад
2-я ас. пратры́ пратры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час працё́ршы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праце́рці сов.

1. в разн. знач. протере́ть; (с целью очистить — ещё) вы́тереть;

п. папе́ру гу́мкай — протере́ть бума́гу рези́нкой;

п. акно́ — протере́ть (вы́тереть) окно́;

п. штаны́ — протере́ть штаны́;

п. на друшля́к — протере́ть на дуршла́г;

2. (нек-рое время — лён, пеньку) промя́ть;

п. во́чы — протере́ть глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праце́рці, пратру, пратрэш, пратрэ; пратром, пратраце; пр. працёр, ‑церла; заг. пратры; зак., што.

1. Тручы, зрабіць дзірку. Працерці паперу гумкай. Працерці падэшвы ботаў.

2. Выціраючы, зрабіць чыстым. Макар працёр спацелую шыбу далон[ню] і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Сямён Львовіч зняў акуляры, працёр шкельцы крысом белага халата. Кавалёў.

3. Расціраючы, прапусціць праз рэшата, сіта і пад. Працерці ягады праз сіта.

4. Разм. Пракласці (дарогу, сцежку). Яшчэ не працерлі саньмі дарогі — замецена была вуліца ў Вязавічах. Калюга. Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся. Колас.

5. Церці некаторы час. Працерці лён цэлы дзень.

•••

Працерці вочы — а) прачнуцца; б) апамятацца (ад чаго‑н. нечаканага).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Працерці што-н. у многіх месцах, працерці ўсё, многае.

П. штаны на каленях.

2. Выціраючы, зрабіць чыстым усё, многае.

П. шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протере́ть сов.

1. (продырявить) праце́рці, мног. папраціра́ць; прашарава́ць;

протере́ть рука́в праце́рці (прашарава́ць) рука́ў;

протере́ть бума́гу рези́нкой праце́рці папе́ру гу́мкай;

2. в др. знач. праце́рці, мног. папраціра́ць;

протере́ть окно́ тря́пкой праце́рці акно́ ану́чай;

протере́ть глаза́ праце́рці во́чы;

протере́ть с песко́м (песо́чком) даць наганя́й, прабра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратапта́ць, -апчу́, -о́пчаш, -о́пча; -апчы́; -апта́ны; зак., што.

1. Утварыць, пракласці частай хадзьбой.

П. сцежку.

2. Працерці хадзьбой; пранасіць да дзірак.

П. падэшвы.

|| незак. прато́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праё́рзаць

‘пэўны час паёрзаць; працерці што-небудзь, ёрзаючы’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праё́рзаю праё́рзаем
2-я ас. праё́рзаеш праё́рзаеце
3-я ас. праё́рзае праё́рзаюць
Прошлы час
м. праё́рзаў праё́рзалі
ж. праё́рзала
н. праё́рзала
Загадны лад
2-я ас. праё́рзай праё́рзайце
Дзеепрыслоўе
прош. час праё́рзаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працерці (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)